разго́ртка, -і, ДМ -тцы, ж. (спец.).

Разгорнутая на плоскасці паверхня геаметрычнай фігуры.

Р. бакавой паверхні прызмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разго́ртка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. разго́ртка разго́рткі
Р. разго́рткі разго́ртак
Д. разго́ртцы разго́рткам
В. разго́ртку разго́рткі
Т. разго́рткай
разго́рткаю
разго́рткамі
М. разго́ртцы разго́ртках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разго́ртка ж., мат. развёртка;

р. бакаво́й паве́рхні пры́змы — развёртка боково́й пове́рхности при́змы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разго́ртка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Спец. Разгорнутая на плоскасці паверхня геаметрычнай фігуры. Гарызантальная разгортка. Разгортка мнагагранніка. // Наогул пра чарцёж якога‑н. прадмета, рэчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развёрткаI ж.

1. разго́ртванне, -ння ср.; раскрыва́нне, -ння ср.; развіна́нне, -ння ср.; см. развёртывать 1;

2. мат. разго́ртка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)