разго́гаць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разго́гаю разго́гаем
2-я ас. разго́гаеш разго́гаеце
3-я ас. разго́гае разго́гаюць
Прошлы час
м. разго́гаў разго́галі
ж. разго́гала
н. разго́гала
Загадны лад
2-я ас. разго́гай разго́гайце
Дзеепрыслоўе
прош. час разго́гаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Разго́гаць ’разбіць’, разго́гацца ’разбіцца’ (Нас.). Да го́гаць ’біць адно аб другое’, го́гнуць ’стукнуць’, го́ганне ’удар аднаго звонкага прадмета аб другі’ (Нас.), укр. го́гіт ’іржанне’, ’моцны і працяглы гук, шум’. Гукапераймальныя ўтварэнні, параўн. ЭССЯ, 6, 194–195. Звонкі варыянт у раско́каць ’разбіць’ (што звязана з кока ’яйка’, ко́кнуць, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)