разга́ты, -ая, -ае (разм.).

Разгалісты, з расстаўленымі сукамі, галінамі і пад.

Р. клён.

|| наз. разга́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разга́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. разга́ты разга́тая разга́тае разга́тыя
Р. разга́тага разга́тай
разга́тае
разга́тага разга́тых
Д. разга́таму разга́тай разга́таму разга́тым
В. разга́ты (неадуш.)
разга́тага (адуш.)
разга́тую разга́тае разга́тыя (неадуш.)
разга́тых (адуш.)
Т. разга́тым разга́тай
разга́таю
разга́тым разга́тымі
М. разга́тым разга́тай разга́тым разга́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разга́ты разг. разви́листый; (о дереве — ещё) раски́дистый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разга́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. З расстаўленымі ў бакі галінамі, развілінамі; разгалісты. У парку крычалі галкі, іх ганяла вясновым, яшчэ халодным ветрам з аднаго разгатага клёна на другі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разга́ты ’разгалісты’ (ТСБМ), ’вілаваты’ (лях., баран., Сл. ПЗБ; Некр.), разыга́ты ’галінасты’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Ад ро́ска, ро́зга (гл.), як расаха́ты. Гл. таксама разгачы́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разга́цісты, -ая, -ае (разм.).

Тое, што і разгаты.

Разгацістая елка.

|| наз. разга́цістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разга́цісты разг., см. разга́ты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раски́дистый раскі́дзісты, разга́лісты, разга́ты;

раски́дистый дуб раскі́дзісты дуб.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разга́цісты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і разгаты. З-за высокай разгацістай елкі выглядае страха хлява і калодзежны журавель. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгалісты, разгаты, разлапісты, разложысты, разлогі, раскідзісты, развіслы, расахаты

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)