разгарэ́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. разгары́цца разгара́цца
Прошлы час
м. разгарэ́ўся разгарэ́ліся
ж. разгарэ́лася
н. разгарэ́лася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разгарэ́цца, -ру́ся, -ры́шся, -ры́цца; -ры́мся, -рыце́ся, -ра́цца; -ры́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць моцна гарэць.

Дровы ў печы разгарэліся.

2. перан. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць чырвоным, гарачым (ад хвалявання, узбуджэння і пад.).

Шчокі разгарэліся.

3. перан. Моцна ўзбудзіцца.

Разгарэліся спрэчкі.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Узмацняючыся, дайсці да высокай ступені напружання, развіцця.

Спрэчка разгарэлася.

Бой разгарэўся.

|| незак. разга́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца і разгара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгарэ́цца сов.

1. в разн. знач. разгоре́ться; распыла́ться;

аго́нь ~рэ́ўся — ого́нь разгоре́лся;

шчо́кі ~рэ́ліся — щёки разгоре́лись;

спрэ́чкі ~рэ́ліся — спор разгоре́лся;

2. (о печке) растопи́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разгарэ́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. Узяцца добра гарэць. Юзік кінуўся збіраць палачкі і сухія трэсачкі, каб шпарчэй разгарэўся агонь. Колас. [Муха] лапатала пад шклом, пакуль не разгарэўся кнот. Баранавых.

2. Стаць агніста-чырвоным. Белая паласа на ўсходзе пачырванела, разгарэлася. Шамякін.

3. перан. Стаць чырвоным, гарачым (ад узбуджэння, хвалявання і пад.). Ад бегу і шпаркай хады шчокі .. [Макаравы] разгарэліся. Колас.

4. перан. Дайсці да стану моцнага ўзбуджэння, узрушэння, пранікнуцца якім‑н. пачуццём. — Самому табе не месца ў калгасе! — разгарэўшыся, крычала .. [Вера]. Дуброўскі. [Незнаёмы:] Не ўтрымаеш, маці, свайго сына, калі ў ім кроў разгарыцца і душу яго да святла пацягне. Купала.

5. перан. Развіваючыся, узмацняючыся, дасягнуць вялікага напружання, вялікай сілы. Апетыт разгарэўся. □ Спрэчкі разгарэліся. Кожны з прысутных адстойваў свой погляд. Колас. Настрой у мяне быў цудоўны, стары мне вельмі спадабаўся, фантазія мая разгарэлася, і я пачаў маляваць будучае Асіповіч. Рамановіч. Сама што разгарэлася работа на полі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгара́цца гл. разгарэцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разже́чься разгарэ́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распыла́ться сов., разг.

1. (разгореться ярко) разгарэ́цца, расшуга́цца;

2. (покраснеть) расчырване́цца;

3. перен. (возбудиться) разгарэ́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разгара́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да разгарэцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разга́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да разгарэцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расшуга́цца, ‑аецца; зак.

Разм. Ярка разгарэцца. Дровы ў печы расшугаліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)