разве́шаны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. разве́шаны разве́шаная разве́шанае разве́шаныя
Р. разве́шанага разве́шанай
разве́шанае
разве́шанага разве́шаных
Д. разве́шанаму разве́шанай разве́шанаму разве́шаным
В. разве́шаны (неадуш.)
разве́шанага (адуш.)
разве́шаную разве́шанае разве́шаныя (неадуш.)
разве́шаных (адуш.)
Т. разве́шаным разве́шанай
разве́шанаю
разве́шаным разве́шанымі
М. разве́шаным разве́шанай разве́шаным разве́шаных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разве́шаны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. разве́шаны разве́шаная разве́шанае разве́шаныя
Р. разве́шанага разве́шанай
разве́шанае
разве́шанага разве́шаных
Д. разве́шанаму разве́шанай разве́шанаму разве́шаным
В. разве́шаны (неадуш.)
разве́шанага (адуш.)
разве́шаную разве́шанае разве́шаныя (неадуш.)
разве́шаных (адуш.)
Т. разве́шаным разве́шанай
разве́шанаю
разве́шаным разве́шанымі
М. разве́шаным разве́шанай разве́шаным разве́шаных

Кароткая форма: разве́шана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разве́шаны

1. разве́шанный; см. разве́шаць;

2. разве́шенный; см. разве́сіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разве́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад развесіць, развешаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разве́шанный разве́шаны, мног. паразве́шваны; см. разве́шать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ра́ма, ‑ы, ж.

1. Аконны пераплёт з устаўленым шклом і без яго. Падвойныя рамы. □ У вузейшай частцы, дзе скляпенне падымалася над долам, была зроблена вузенькая, доўгенькая аконная рама ў чатыры шкельцы. Колас. // Зашклёны пераплёт для аховы раслін ад холаду ў парніках і цяпліцах.

2. Аправа для ўстаўкі ў яе карцін, партрэтаў, люстраў і пад. На астатніх сценах у цяжкіх арэхавых рамах былі развешаны партрэты. Даніленка.

3. Нясучая частка машыны, якой‑н. канструкцыі; станіна. Веласіпедная рама. □ [Йох:] — Міна была падкінута ў топку. Бачыце, рама паравоза цэлая і рэйкі цэлыя. Лынькоў.

4. Прамавугольнік з брусоў або планак для розных патрэб і мэт. У майстэрні было цяпер ціха, і .. [Яругіну] ўжо запякло хутчэй вярнуцца ў тую цішыню, каб напяць на раму палатно і пакласці на яго ўльтрамарын. Карамазаў. // Прыстасаванне для сотаў у вуллі.

•••

Лесапільная рама — машына для падоўжнага распілоўвання бярвення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)