разва́львацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. разва́льваюся разва́льваемся
2-я ас. разва́льваешся разва́льваецеся
3-я ас. разва́льваецца разва́льваюцца
Прошлы час
м. разва́льваўся разва́льваліся
ж. разва́львалася
н. разва́львалася
Загадны лад
2-я ас. разва́львайся разва́львайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час разва́льваючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разва́львацца несов.

1. разва́ливаться; разруша́ться; распада́ться; раски́дываться;

2. (рассаживаться) разва́ливаться;

3. страд. разва́ливаться; разруша́ться, раскра́иваться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разва́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разваліцца.

2. Зал. да развальваць.

•••

Галава развальваецца гл. галава.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развалі́цца, -валю́ся, -ва́лішся, -ва́ліцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паваліўшыся, рассыпацца, распасціся.

Бабка снапоў развалілася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). перан. Прыйсці ў заняпад; разладзіцца.

Справа развалілася.

3. Сесці, неакуратна, шырока раскінуўшы рукі і ногі (разм.).

Р. на канапе.

|| незак. разва́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разва́ливатьсяI несов.;

1. прям., перен. разва́львацца, разбу́рвацца, разбура́цца;

2. (небрежно садиться) разва́львацца, рассяда́цца; (небрежно ложиться) разва́львацца, разляга́цца;

3. страд. разва́львацца, разбу́рвацца, разбура́цца; см. разва́ливатьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

буры́цца, бурыцца; незак.

Разм.

1. Разбурацца, рушыцца, развальвацца. // перан. Разбурацца, аказвацца нежыццёвым.

2. Зал. да бурыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распада́ться несов., в разн. знач. распада́цца; (разваливаться) разва́львацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шво, -а, мн. -ы, -оў, н.

1. Месца злучэння сшытых кавалкаў тканіны, скуры.

Парвацца ў шве.

Накладаць швы (сшываць, змацоўваць краі раны, парэзу).

2. Месца злучэння частак чаго-н. (спец.).

Швы чэрапа.

Ш. цаглянай кладкі.

3. Спосаб шыцця, вышыўкі.

Няроўнае ш.

Сцябліністае ш.

Рукі па швах — пра рукі, выцягнутыя ўніз удоўж тулава.

Трашчыць па ўсіх швах — прыходзіць у поўны заняпад, развальвацца; разм.).

|| прым. шыўны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.; спец.).

Ш. матэрыял (у хірургіі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разруша́ться

1. разбура́цца, разбу́рвацца; разва́львацца;

2. перен. разбу́рвацца, псава́цца; расстро́йвацца;

3. страд. разбура́цца, разбу́рвацца; псава́цца; губі́цца; расстро́йвацца; см. разруша́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Трыбушы́ць ‘патрашыць, вымаць вантробы з забітай жывёліны’ (ТСБМ, Байк. і Некр.; мёрск., Жыв. НС), ‘разварочваць, разрываць, даставаць усё, што знаходзіцца ў чым-небудзь’ (ТСБМ, Растарг.), ‘тармашыць, рабіць вобыск’ (там жа, ТС), ‘трэсці; разварочваць’: трыбушыць у сундуку (Юрч. СНЛ), турбу́шыць ‘тармасіць, тузаць’ (ТС), трыбушы́цца ‘знішчацца, развальвацца, рвацца’ (Юрч. Вытв.), трэбушы́ты ‘трэсці, калаціць’ (пін., Нар. лекс.), сюды ж трыбушэ́ннік ‘той, хто трасе, разбурае’ (Юрч. СНЛ). Укр. трибушити ‘рассыпаць, раструшваць’, ‘выдаляць вантробы з рыбы ці забітай жывёлы’, трибуши́тися ‘рассыпацца, раструшваць’, тельбуши́ти ‘раструшваць’, польск. trybuszyć ‘матлашыць; патрашыць забітага звера’, славен. trebúšiti ‘напружвацца, выпучваць жывот, пуза’, балг. търбу́ша, дыял. тербу́ша ‘вымаць вантробы’, макед. трбуши ‘патрашыць, распорваць жывот’. Да трыбу́х (гл.), утворана, як патрашы́ць ад потрахі́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)