разва́л, -у, м.

Поўны разлад, разруха, беспарадак.

Р. у гаспадарцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разва́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. разва́л
Р. разва́лу
Д. разва́лу
В. разва́л
Т. разва́лам
М. разва́ле

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

разва́л, -лу м., прям., перен. разва́л;

р. сцяны́разва́л стены́;

р. дысцыплі́ныразва́л дисципли́ны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разва́л м.

1. (действие) в разн. знач. разва́л, -лу м., разва́льванне, -ння ср.;

2. (состояние) разва́л, -лу м.;

3. (разлад, раздор) разва́л, -лу м., разла́д, -ду м.;

4. (беспорядок) разг. разва́л, -лу м., беспара́дак, -дку м.;

5. (половина распиленного вдоль бревна) спец. пла́шка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разва́л, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. разваліць (у 3 знач.) і разваліцца (у 3 знач.).

2. Поўнае расстройства, разруха. У час змагання цёмных мас, У час галечы і развалу, Была апанавала нас Гання драпежная шакалаў. Крапіва. На ўсіх дварах развал І там тут. Куды ні глянь — Памыі, бруд. Корбан.

3. Разм. Раскіданыя, раскладзеныя ў беспарадку рэчы; беспарадак. Паходныя нашы манаткі — у поўным развале ляжаць на траве. Брыль.

4. Спец. Ворыва з адвалам пласта на абодва бакі і ўтварэннем у выніку гэтага шырокіх барознаў. Узараць у развал.

5. Уст. Месца, дзе гандлююць ужыванымі, старымі рэчамі, расклаўшы іх проста на зямлі. Да «Вярбы» было яшчэ далёка, але на развале, ля муроў, некалькі чалавек гандлявалі кнігамі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развал, распад, разлад, дэзарганізацыя

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

разру́ха, -і, ДМу́се, ж.

Поўнае расстройства, развал у гаспадарцы, у эканоміцы.

Цяжкі час ваеннай разрухі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разру́ха, ‑і, ДМ ‑русе, ж.

Поўнае расстройства, развал у гаспадарцы, у эканоміцы. Пасляваенная разруха. □ [Чарнавус:] Нябожчыца пакінула .. [дачку] маленькую ў голад і разруху. Крапіва. Пасяўныя кампаніі вясною і ўвосень 1921 года адбываліся ў Беларусі ў цяжкіх умовах разрухі. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распаде́ние ср. распадзе́нне, -ння ср., распа́д, -ду м.; разва́льванне, -ння ср., разва́л, -лу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разва́лкаI ж., разг.

1. (действие) разва́л, -лу м., разва́льванне, -ння ср., разбурэ́нне, -ння ср.; см. разва́ливатьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)