разбура́льны, -ая, -ае.

Які прыносіць разбурэнне.

Разбуральная вайна.

|| наз. разбура́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбура́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. разбура́льны разбура́льная разбура́льнае разбура́льныя
Р. разбура́льнага разбура́льнай
разбура́льнае
разбура́льнага разбура́льных
Д. разбура́льнаму разбура́льнай разбура́льнаму разбура́льным
В. разбура́льны (неадуш.)
разбура́льнага (адуш.)
разбура́льную разбура́льнае разбура́льныя (неадуш.)
разбура́льных (адуш.)
Т. разбура́льным разбура́льнай
разбура́льнаю
разбура́льным разбура́льнымі
М. разбура́льным разбура́льнай разбура́льным разбура́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разбура́льны

1. разруши́тельный;

2. разори́тельный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбура́льны, ‑ая, ‑ае.

Які прыносіць разбурэнне, накіраваны на разбурэнне. Калгас .. пачынаў усё нанава пасля разбуральнай вайны. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разруши́тельный разбура́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

катаклі́зм, -у, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Нечакана рэзкі пералом, разбуральны пераварот (у прыродзе, грамадстве).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зруйнава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які руйнуе, знішчае; разбуральны. Зруйнавальная сіла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сокруши́тельный скрыша́льны; (уничтожающий) знішча́льны; (разрушительный) зруйнава́льны, разбура́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

катаклі́зм, ‑у, м.

Кніжн. Нечаканы разбуральны пераварот у прыродзе або сацыяльным жыцці; катастрофа. Вулканічныя катаклізмы. Рэвалюцыйны катаклізм.

[Ад грэч. kataklysmos — паводка, патоп.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разори́тельный

1. разбура́льны; спусташа́льны;

2. разара́льны; см. разоря́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)