разбо́й, -ю, м.

Узброены напад з мэтай аграблення, забойства.

Марскі р.

|| прым. разбо́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбо́й

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. разбо́й разбо́і
Р. разбо́ю разбо́яў
Д. разбо́ю разбо́ям
В. разбо́й разбо́і
Т. разбо́ем разбо́ямі
М. разбо́і разбо́ях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

разбо́й разбо́й, -бо́ю м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбо́й, -бо́ю м., прям., перен. разбо́й;

го́ламу р. не стра́шныпосл. го́лому разбо́й не стра́шен

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбо́й, ‑ю, м.

Напад з мэтай аграблення, які суправаджаецца пагрозамі, гвалтам, забойствам. Смерць, разбурэнне, разбой ішлі разам з гітлераўскімі зграямі. Колас. А здарыцца — чорныя зграі Зноў рушаць чыніць разбой, — Зямляк мой, зямлі абраннік, Першым выйдзе на бой. Лось. Мяркуючы па паводзінах улад і паліцыі, бандыт і далей бы жыў і ўзбагачаўся за кошт грабяжу і развеяў, калі б яго не забілі свае ж паплечнікі. Філімонаў. // перан. Разм. Пра непамерна вялікія вымаганні, прыцясненні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разбо́й ’напад з рабаўнічай мэтай’ (ТСБМ, Нас.), ’разбой, грабеж’ (ТС), ’разбойнік’ (Гарэц., Нас., Сержп., Бяльк.), ст.-бел. разбойникъ, разбой ’рабаўнік’. Сюды ж разбо́йстваразбой (Гарэц.), ’бандыцкі напад’ (Др.-Падб.), разбо́йнік ’той, хто займаецца разбоем’ (ТСБМ, Бяльк.). Рус. дыял. разбо́й ’разбойнік’, укр. разбі́й ’напад з рабаўнічымі мэтамі’. Назоўнік, утвораны да разбі́ць (гл.) бязафіксным спосабам, як зажо́н ’зажынкі’ ад зажына́ць. Старое значэнне дзеяслова ў народнай мове: «Адзін пачаў таргаваць, а другі — купцоў разбіваць» (Сержп. Казкі, 257). У сувязі з гэтым рэканструкцыя прасл. *orzbojь (*arzbajь, БЕР, 6, 149) выглядае праблематычнай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разбой, пагром

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

піра́цтва, -а, н.

Занятак піратаў, марскі разбой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

піра́цтва, ‑а, н.

Занятак пірата; марскі разбой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безгало́ўе ср., разг. резня́ ж.; разбо́й м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)