разбе́гацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разбе́гаюся разбе́гаемся
2-я ас. разбе́гаешся разбе́гаецеся
3-я ас. разбе́гаецца разбе́гаюцца
Прошлы час
м. разбе́гаўся разбе́галіся
ж. разбе́галася
н. разбе́галася
Загадны лад
2-я ас. разбе́гайся разбе́гайцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час разбе́гаўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разбе́гацца сов. разбе́гаться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбе́гацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць бегаць многа, у розных напрамках. Дзеці разбегаліся. □ Адзін раз нават жонка крыху занепакоілася, паклікала мяне: — Ідзі, глянь, нешта дужа па гурках разбегаліся мурашкі. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбе́гаться сов., разг. разбе́гацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узбе́гацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Забегаць у розных напрамках, узад-уперад; разбегацца. Узбегаліся на вуліцы бабы, — каторая за свіннямі, каторая да суседзяў. Мурашка. І не адзін раз [Чубар] па дарозе ўжо ўяўляў сабе, як прыйдзе, нарэшце, у Мамонайку, і ўзрадаваная Аграфена ўзбегаецца за гародамі, каб напаліць у лазні. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)