разбалбата́ць, -балбачу́, -балбо́чаш, -балбо́ча; -балбачы́; -балбата́ны; зак., што (разм.).

Расказаць каму-н. тое, пра што нельга, не варта было гаварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбалбата́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разбалбачу́ разбалбо́чам
2-я ас. разбалбо́чаш разбалбо́чаце
3-я ас. разбалбо́ча разбалбо́чуць
Прошлы час
м. разбалбата́ў разбалбата́лі
ж. разбалбата́ла
н. разбалбата́ла
Загадны лад
2-я ас. разбалбачы́ разбалбачы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час разбалбата́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разбалбата́ць сов., разг. (разгласить) разболта́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбалбата́ць, ‑бачу, ‑бочаш, ‑боча; зак., што і без дап.

Разм. Расказаць каму‑н. тое, пра што не варта, нельга было расказваць. Браць з сабой цяпер увесь пакунак [Косціку] ніяк не выпадала. Хлопцы пачнуць роспыты, разбалбочуць усё першаму сустрэчнаму. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбраха́ць, -брашу́, -брэ́шаш, -брэ́ша; -брашы́; -браха́ны; зак., што (разм., неадабр.).

Расказаць усім які-н. сакрэт; раззваніць, разбалбатаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разболта́тьII сов. (разгласить) разг. разбалбата́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбалабо́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., што (разм.).

Разнесці чуткі, пагалоскі і пад.; раззваніць, разбалбатаць.

Р. чуткі на ўсю вёску.

|| незак. разбалабо́ньваць, -аю, -ае, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Распіры́ндзіцьразбалбатаць’ (віл., Жыв. сл.), распі́рындаваць ’прастарэкаваць’ (Сл. рэг. лекс.), распіры́нджываць экспр. ’разважаць пра нешта’ (полац., Нар. лекс.), распіры́нджвацца ’распараджацца’ (лаг., Гіл.). Гл. пірындзіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разбалабо́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Разм. Разнесці (чуткі, пагалоскі і пад.); раззваніць, разбалбатаць. Убачыць хто ў .. [Ігната Апанасавіча] ў руках два вядры трускалак, а разбалабоніць на ўвесь свет ліха ведае што. Усё падлічыць, усё ўзважыць языкастая Будрычыха! Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)