разагрэ́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. разагрэ́ты разагрэ́тая разагрэ́тае разагрэ́тыя
Р. разагрэ́тага разагрэ́тай
разагрэ́тае
разагрэ́тага разагрэ́тых
Д. разагрэ́таму разагрэ́тай разагрэ́таму разагрэ́тым
В. разагрэ́ты (неадуш.)
разагрэ́тага (адуш.)
разагрэ́тую разагрэ́тае разагрэ́тыя (неадуш.)
разагрэ́тых (адуш.)
Т. разагрэ́тым разагрэ́тай
разагрэ́таю
разагрэ́тым разагрэ́тымі
М. разагрэ́тым разагрэ́тай разагрэ́тым разагрэ́тых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разагрэ́ты

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. разагрэ́ты разагрэ́тая разагрэ́тае разагрэ́тыя
Р. разагрэ́тага разагрэ́тай
разагрэ́тае
разагрэ́тага разагрэ́тых
Д. разагрэ́таму разагрэ́тай разагрэ́таму разагрэ́тым
В. разагрэ́ты (неадуш.)
разагрэ́тага (адуш.)
разагрэ́тую разагрэ́тае разагрэ́тыя (неадуш.)
разагрэ́тых (адуш.)
Т. разагрэ́тым разагрэ́тай
разагрэ́таю
разагрэ́тым разагрэ́тымі
М. разагрэ́тым разагрэ́тай разагрэ́тым разагрэ́тых

Кароткая форма: разагрэ́та.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разагрэ́ты в разн. знач. разогре́тый; см. разагрэ́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разагрэ́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад разагрэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разогре́тый разагрэ́ты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бесхара́ктарны, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка паддаецца чужому ўздзеянню; бязвольны. Яна слабая, бесхарактарная. Яшчэ маці казала: «У цябе, Віка, характар — што разагрэты воск. З яго што хочаш можна вылепіць». Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгара́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разгарачыць.

2. у знач. прым. Разагрэты (работай, хадой і пад.); гарачы. З зямлі патыхала вячэрнім спакоем, мокры мяшок з рыбаю прыемна студзіў разгарачаную спіну. Капыловіч. Хлопчык сцябаў і сцябаў разгарачанага каня, пакуль не паглыбіўся далёка ў лес. Курто. // перан. Узбуджаны, растрывожаны. Разгарачаная фантазія Дзічкоўскага зусім разгулялася. Алешка. // Які выяўляе ўзбуджанасць, растрывожанасць. — Прызямліліся, тата? — бліснуўшы разгарачанымі вачыма, спытаў Алег. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сло́та, ‑ы, ДМ слоце і слата́, ‑ы, ДМ слаце, ж.

1. Сырое надвор’е з дажджом і мокрым снегам. Прыйшла восень з дажджамі, слотай, а перамогі ўсё не было. Пальчэўскі. Здавалася, што кожны тэлеграфны слуп пры шляху гудзе бесперапынна: і нудна, клічучы вятры і непагадзь, асеннюю слату і холад. Чарнышэвіч. У зімнюю завіруху і ў асеннюю слоту стаяў ён [дзядзька Яўтух], узіраючыся ў густую цемру, у сіняваты змрок, у туманнае ранне. Бялевіч. Ды і самі вуліцы, асабліва ў веснавое разводдзе ці асеннюю слату, .. танулі ў балоце. Мележ. // Вільгаць, макрэча. Асенні снег доўга не трывае — прыбаўляе слаты. Навуменка. І, разагрэты шпаркаю хадою па слоце каламутных каляін, шапчу... рыфмую з шолахам ялін смак цыгарэт і водар сырадою... Федзюковіч. / у паэт. ужыв. Пражыў на свеце многа: Вёз нечага сто год. За век пабачыў гора, Нямала вынес слот. Жылка.

2. м. і ж.; перан. Пра чалавека, які надакучае, прыстае. [Бабуля:] — Адчапіся, слата, у горле перасохла. Прадзі вось лепш, а то будзе бацька без кашулі. Брыль.

•••

Вязацца слатою (слотаю) гл. вязацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)