разагну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

Выпрастаць сагнутае.

Р. спіну.

Р. падкову.

|| незак. разгіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і разгіба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разагну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разагну́ разагнё́м
2-я ас. разагне́ш разагняце́
3-я ас. разагне́ разагну́ць
Прошлы час
м. разагну́ў разагну́лі
ж. разагну́ла
н. разагну́ла
Загадны лад
2-я ас. разагні́ разагні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час разагну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разагну́ць сов. разогну́ть;

р. падко́ву — разогну́ть подко́ву;

р. спі́ну — разогну́ть спи́ну

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разагну́ць, ‑гну, ‑гнеш, ‑гне; ‑гнём, ‑гняце; зак., каго-што.

Выпрастаць, распрастаць сагнутае. Рыбіна, схапіўшы жыўца на такой жарліцы, разагне мяккі кручок на канцы спіралькі і пачне сцягваць лёску пад лёд. Матрунёнак. Кавалак паслушна лёг на вызначанае яму месца на версе шліхты. Мужчыны разагнулі натруджаныя спіны і крыху адсапліся. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгіба́ць гл. разагнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгіна́ць гл. разагнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разогну́ть сов. разагну́ць, мног. паразгіна́ць; (выпрямить) вы́прастаць, мног. павыпро́стваць;

разогну́ть спи́ну разагну́цьы́прастаць) спі́ну;

разогну́ть подко́ву разагну́ць падко́ву;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разагну́ты разо́гнутый; см. разагну́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паразгіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Разагнуць усё, многае.

П. цвікі.

П. спіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскладны́, -а́я, -о́е.

Такі, які можна разлажыць, рассунуць, разагнуць у месцах згібу.

Р. ложак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)