разабра́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. разабра́ны разабра́ная разабра́нае разабра́ныя
Р. разабра́нага разабра́най
разабра́нае
разабра́нага разабра́ных
Д. разабра́наму разабра́най разабра́наму разабра́ным
В. разабра́ны (неадуш.)
разабра́нага (адуш.)
разабра́ную разабра́нае разабра́ныя (неадуш.)
разабра́ных (адуш.)
Т. разабра́ным разабра́най
разабра́наю
разабра́ным разабра́нымі
М. разабра́ным разабра́най разабра́ным разабра́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разабра́ны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. разабра́ны разабра́ная разабра́нае разабра́ныя
Р. разабра́нага разабра́най
разабра́нае
разабра́нага разабра́ных
Д. разабра́наму разабра́най разабра́наму разабра́ным
В. разабра́ны (неадуш.)
разабра́нага (адуш.)
разабра́ную разабра́нае разабра́ныя (неадуш.)
разабра́ных (адуш.)
Т. разабра́ным разабра́най
разабра́наю
разабра́ным разабра́нымі
М. разабра́ным разабра́най разабра́ным разабра́ных

Кароткая форма: разабра́на.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разабра́ны

1. в разн. знач. разо́бранный;

2. разде́ланный; освежёванный;

1, 2 см. разабра́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разабра́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад разабраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

освежёванный разабра́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свежёванный разабра́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разо́бранный

1. разабра́ны, мног. паразбіра́ны;

2. разабра́ны; разгле́джаны; см. разобра́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разде́ланный

1. (о земле) разро́блены, уро́блены;

2. (обработанный) вы́раблены; (окрашенный) пафарбава́ны, размалява́ны;

3. (о туше животного) разабра́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забуры́цца, ‑буруся, ‑бурышся, ‑бурыцца; зак.

Разм.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Абваліцца, абрушыцца. Астаўся адзін толькі склеп, ды і той зусім забурыўся. Сачанка. Сцены .. [дзіцячага прыёмніка] забурыліся, а магчыма, былі збольшага разабраны для нейкіх патрэб. Карпаў.

2. Кінуцца, паваліцца (у ложак, на зямлю і пад.). Забурыўся спаць. □ Англічанін не адказаў — ён з грукам зачыніў за сабою дзверцы і забурыўся ў самы куток сядзення. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радо́к, ‑дка, м.

1. Памянш. да рад (у 1 знач.). Роўнымі радкамі маладых груш і яблынь нельга было не залюбавацца. Шахавец. Унізе цягнецца балотца з радкамі скошанае атавы. Скрыган.

2. Частка тэксту або асобныя словы, літары ці іншыя знакі, напісаныя або надрукаваныя ў адну лінію. Радок верша. □ Чытаў .. [Лабановіч] зусім механічна, нічога не разумеючы з таго, што чытае. Ён проста пераводзіў вочы з радка на радок.., а думаў пра Ядвісю. Колас. Думы і вобразы, розум і радасць заключаны ў алавяныя радкі набора. Брыль. [Верыны] вочы тужліва бегалі па радках лічбаў і раптам спыніліся. Асіпенка. // толькі мн. (радкі́, ‑оў). Напісаныя, надрукаваныя словы, фразы. [Саша] прачытала радкі, якія пераканалі, што горад, дзе служыць Пятро, не здадзены, стаіць, змагаецца. Шамякін.

3. Разм. Прабор у валасах, рад (у 6 знач.). Сівыя валасы расчэсаны на просты радок. Пестрак. Цёмна-русыя валасы акуратненька разабраны на радок і гладка прычасаны. Дуброўскі.

•••

Ламаны (ломаны) радок — вершаваны радок, у якім словы стаяць не на адной лініі.

Радок у оадок — літаральна, даслоўна (пераказаць, спісаць і пад.).

Чытаць паміж радкоў гл. чытаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)