радыя́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыбор для ахаладжэння ў рухавіках унутранага згарання, у халадзільных устаноўках.

2. Награвальны прыбор цэнтральнага ацяплення.

|| прым. радыя́тарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радыя́тар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. радыя́тар радыя́тары
Р. радыя́тара радыя́тараў
Д. радыя́тару радыя́тарам
В. радыя́тар радыя́тары
Т. радыя́тарам радыя́тарамі
М. радыя́тары радыя́тарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

радыя́тар м. радиа́тор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

радыя́тар, ‑а, м.

1. Прыстасаванне для ахаладжэння вады або масла, паветра ў маторах аўтамабіляў, трактараў, самалётаў і пад. Паветрана-масляны радыятар. □ Шафёр заліў ваду ў радыятар, і машына памчала далей. Кулакоўскі.

2. Награвальны прыбор цэнтральнага ацяплення, які ўяўляе сабой сістэму труб з гарачай вадой або парай унутры. Нішто не перашкаджае цяпер думаць дома, грэючы спіну каля радыятара. Шамякін.

[Ад лац. radio — выпраменьваю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радиа́тор техн. радыя́тар, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́цечы, ‑цеча; ‑цекуць; пр. выцек, ‑пекла; зак.

Выліцца праз якую‑н. адтуліну. [Шафёр:] — Зірніце, аж у двух месцах радыятар прабіты. Вада ўся выцекла, і матор перагрэўся. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разморо́зить сов., в разн. знач. размаро́зіць;

разморо́зить мя́со размаро́зіць мя́са;

разморо́зить радиа́тор размаро́зіць радыя́тар.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

працяка́ць, ‑ае; незак.

1. Незак. да працячы.

2. Не затрымліваць ваду або іншую вадкасць. Ужо даўно працякаў дах, прагнілі некаторыя дошкі ў вагоне. Лынькоў. Каваль асцярожна ачысціў зямлю з радыятара і з палёгкай уздыхнуў: радыятар не працякаў. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залі́ўка ж. (покрытие, заполнение чем-л. жидким) зали́вка;

з. асфа́льту — зали́вка асфа́льта;

з. вады́ ў радыя́тар — зали́вка воды́ в радиа́тор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грэ́цца, грэюся, грэешся, грэецца; незак.

1. Грэць, саграваць сябе. Назбірае бабка трэсак, падпаліць у печы і грэецца перад агнём. Якімовіч. Вусаты кот Фядот любіў грэцца па сонцы, калі яно свеціць у хату. Брыль.

2. Рабіцца цёплым, гарачым; пагравацца. Чай грэецца. Радыятар грэецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)