радо́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. радо́ўка радо́ўкі
Р. радо́ўкі радо́вак
Д. радо́ўцы радо́ўкам
В. радо́ўку радо́ўкі
Т. радо́ўкай
радо́ўкаю
радо́ўкамі
М. радо́ўцы радо́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

радо́ўка¹, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -до́вак, ж.

Агульная назва некалькіх відаў шапкавых грыбоў сямейства радоўкавых.

Шэрая р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радо́ўка², -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -до́вак, ж. (разм.).

Чыя-н. чарга рабіць што-н.

Настала р. пасвіць кароў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радо́ўка I ж., бот. (название гриба) рядо́вка

радо́ўка II ж., разг. черёд м., о́чередь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

радо́ўка, ‑і, ДМ ‑доўцы; Р мн. ‑довак; ж.

1. Разм. Чыя‑н. чарга рабіць што‑н. Тую ноч была радоўка пільнаваць хворую прафесару. Гарэцкі. Дома нікога не было. Двое сыноў і маці пасвілі ў полі вясковы статак — адбывалі радоўку. М. Ткачоў.

2. Агульная назва некалькіх відаў шапкавых грыбоў сямейства радоўкавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Радо́ўка1 ’від грыбоў’ (ТСБМ; астрав., смарг., мядз., бярэз., Сл. ПЗБ; ЖНС, Бяльк.). Назва ўтворана ад слова рад1 (гл.), таму што гэтыя грыбы растуць радамі (Сярж., Грыбы). Параўн. мяжо́ўка ’цімафееўка’ — расліна, якая расце па межах дарог (гл.) і пад.

Радо́ўка2, рато́ўка, радо́ўга ’чарга’ (ТСБМ, Гарэц., Яруш.; брасл., чэрв., бярэз., докш., навагр., лід., дзятл., Сл. ПЗБ; Сцяшк., Ян., Юрч.), ’чарга пасвіць кароў, авечак і да т. п.’ (Ян., Касп.), ’чарговае ўтрыманне нанятага пастуха’ (чэрв., лаг., брасл., Сл. ПЗБ; Сцяшк.). Ад рад1 (гл.); параўн. балг. реди́ца ’рад, шэраг’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

радо́ўкавыя, -ых.

Сямейства шапкавых грыбоў, да якіх адносяцца радоўка шэрая, радоўка фіялетавая, сівуха, падзялёнка і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радо́ўкавыя, ‑ых.

Сямейства шапкавых грыбоў, да якога адносяцца радоўка шэрая, радоўка фіялетавая, сівуха, падзялёнка і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ря́довка бот. радо́ўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рага́цікрадоўка шэрая’ (узд., Нар. словатв.). Ад рог1 (гл.), паколькі грыб мае няроўную (“рагатую”) шапачку.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)