Мадзя́ра ’страхоцце, пачвара’ (ТС). Узыходзіць да паўд.-рус. мажа́ры < маза́рки ’старыя могілкі’, якое з усх.-цюрк., казах., туркм., узб. mazar ’магіла, могілкі’ (Радлаў, 4, 2056; Фасмер, 2, 557).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сама́н ’цэгла-сырэц, вырабленая з сумесі гліны, гною і сечанай саломы’ (ТСБМ), ’ферма’ (Жд. 2). Рус. сама́н ’тс’. Цюркізм, параўн. чагат., крым.-тат., тур. saman ’салома’, гл. Радлаў, 4, 432; Фасмер, 3, 552. Магчыма рускае пасрэдніцтва.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сайга́, сайга́к ’буйная млекакормячая жывёліна атрада парнакапытных стэпавай зоны, від антылопы’ (ТСБМ). Праз рус. сайга́, сайга́к ’від антылопы’ з цюрк. моў; параўн. чагат. saiɣak ’серна’. Гл. Радлаў, 4, 222; Локач, 141; Міклашыч, Türk. El. Nachtr., 2, 150; Фасмер, 3, 545.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Папа́ха ’высокая футравая шапка’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’круглая шапка з аўчыны’ (Сцяшк.). З рус. папа́ха ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 74), дзе з азерб. papax ’тс’ (Радлаў, 4, 1207), якое выводзілася з чаркескага (Корш у Праабражэнскага, 2, 40; гл. яшчэ Фасмер, 3, 200).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лачу́га ’хаціна’ (паўд.-усх., КЭС), узята з мовы старавераў — з рус. лачу́га, якое з цюрк. Параўн. чагат. alačuɣ ’палатка, шацёр з лямцу, кары, галін’, тат., кірг. alačyk ’тс’ (Радлаў, 1, 362; Фасмер, 2, 468). Сюды ж лачу́жнік (лаянк.) ’бяздомнік, які цягаецца па чужых хатах, халупах’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Мяшы́на, ст.-бел. мешына ’вырабленая аўчына’ (XVI ст.), ст.-рус. мечина, мячина, мѣшина ’тс’, рус. меша, мешына ’сырая неапрацаваная аўчына’ запазычаны з асм.-тур. mešin, крым.-тат. mašin ’аўчына’ (Радлаў, 4, 2114; Булыка, Лекс. запазыч., 114) < перс. mēš ’авечка, баран’ (Бернекер, 2, 47; Фасмер, 2, 614). Ст.-рус. формы з ‑ч‑ пад уплывам мячити ’рабіць мяккім’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мячэць ’малітоўнік дом у мусульман’ (ТСБМ), ст.-рус. мечеть (мѣчить, мечать) ’тс’ (1584 г.). Раней, з XIV ст. мезгить — з тур.-араб. mäsdžid, тат. mäčit ’тс’ (Радлаў, 4, 2110; Корш, AfslPh, 9, 665; Бернекер, 2, 29; Фасмер, 2, 613). Ст.-бел. мечетъ ’тс’ (1540 г.) было запазычана з асм.-тур. mesčit, mečit < араб. masǧid (Расанен, 336; Булыка, Лекс. запазыч., 184). У польскай мове такая ж форма — meczet ’тс’ (Заянчкоўскі, PF, 18 (1964), 2, 169.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сапе́та ’спецыяльная сетачка для захавання злоўленай рыбы ў жывым выглядзе’ (бых., КЭС), сапэ́тка ’саламяны мат’ (Анох.), ’кошык, сплецены з лазы, дроту’ (Сцяшк. Сл.). Рус. сапётка ’вулей, плецены з пруццяў вярбы’ (Каўказ), ’кош для пасадкі злоўленай рыбы’ (дан., церск.), укр. сапе́т, сапе́та, сапе́тка ’вялікі плецены кош на калёсы’, ’плецены з лазы ручны кош’, польск. sepet ’скрынка’. З тур., крым.-тат. säpät ’кош’ (Радлаў, 4, 495), якое з перс. (Гл. Локач, 139; Фасмер, 3, 558; Брукнер, 485).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пай 1 ’доля, якая ўносіцца ў капітал якога-н. таварыства кожным яго ўдзельнікам’ (ТСБМ); у дыялектах часцей па́йка ’тс’, таксама ’надзел зямлі’ (Сл. ПЗБ), ’шчасце, удача’ (Бяльк.). Рус. пай, укр. пай ’тс’. Запазычанне з цюрк. моў: тур., крым.-тат., тат. pai ’частка, участак, пай’ (Радлаў, 4, 1118; Міклашыч, 230; Праабражэнскі, 2, 5; Фасмер, 3, 187).
Пай 2 ’выбітае, вытаптанае месца (на лузе, у полі і інш.), паёваць ’талаваць, нішчыць’ (ТС). Няясна. Відаць, да пай 1, праз значэнне ’ўчастак зямлі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сары́ч ’драпежная птушка сямейства ястрабіных; тое, што і канюк’ (ТСБМ). Праз рус. сары́ч ’тс’ з цюркскіх моў; параўн. паўн.-цюрк. saryča ’парода паляўнічых сакалоў’, тур. saryǯa ’жаўтаваты’, saryǯyk ’нейкая птушка’ (Радлаў, 4, 325). Назва птушкі ўтворана ад назвы колеру, параўн. уйг. saryɣ ’жоўты’, тур. sary ’тс’, чагат. sar ’шуленак, каршун’, манг. sar, калм. sar (Міклашыч, Türk. El. Nachtr., 2, 152; Праабражэнскі, 2, 253). Версія аб роднаснасці са ст.-інд. sā́ram ’драўніна, стрыжань дрэва’, арм. uruk ’пракажоны’ абвяргаецца Фасмерам (3, 564).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)