Ра́гі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Ра́гі
Р. Ра́гаў
Д. Ра́гам
В. Ра́гі
Т. Ра́гамі
М. Ра́гах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Рагі́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Рагі́
Р. Раго́ў
Д. Рага́м
В. Рагі́
Т. Рага́мі
М. Рага́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Рагі́-Іле́цкі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
м.
Н. Рагі́-Іле́цкі
Р. Рагі́-Іле́цкага
Д. Рагі́-Іле́цкаму
В. Рагі́-Іле́цкі
Т. Рагі́-Іле́цкім
М. Рагі́-Іле́цкім

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ра́га

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ра́га ра́гі
Р. ра́гі ра́г
Д. ра́зе ра́гам
В. ра́гу ра́гі
Т. ра́гай
ра́гаю
ра́гамі
М. ра́зе ра́гах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ра́га, -і, ДМ ра́зе, мн. -і, ра́г, ж.

Струменьчык, след чаго-н. вадкага на якой-н. паверхні.

Рагі поту на твары.

Рагі на вокнах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́г

‘вугал; месца, дзе сыходзяцца два прадметы ці два бакі чаго-н.’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ро́г рагі́
Р. рага́ раго́ў
Д. рагу́ рага́м
В. ро́г рагі́
Т. раго́м рага́мі
М. рагу́ рага́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разво́ды, -аў.

1. Буйныя неакрэсленыя ўзоры на чым-н.

Матэрыя ў р.

2. Няроўныя, звілістыя падцёкі, рагі (разм.).

На сцяне р. ад сырасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рог², рага́, мн. рагі́, -о́ў, м.

Месца, дзе сыходзяцца, перасякаюцца два прадметы ці два бакі чаго-н.

На рагу вуліцы.

Р. стала.

Р. хусткі.

|| памянш. ражо́к, -жка́, мн. -жкі́, -жко́ў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

піро́г, -рага́, мн. -рагі́, -раго́ў, м.

Печаны выраб з тонка раскачанага цеста з начынкай.

П. з грыбамі.

|| памянш. піражо́к, -жка́, мн. -жкі́, -жко́ў, м.; прым. піражко́вы, -ая, -ае.

Піражковае цеста.

|| прым. піро́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́га, ‑і, ДМ разе, ж.

Струменьчык чаго‑н. вадкага на якой‑н. паверхні. Зацішак поля дыша варам. І гоніць з твару поту рагі, І сохнуць губы ад той смагі. Колас. Худы і высокі чалавек, ні аб чым не дагадваючыся, мыліў галаву, прыгнуўшыся к лаўцы. Мыльныя рагі цяклі ў яго з галавы па спіне. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)