рага́ціна, -ы, мн. -ы, -цін, ж.

Паляўнічая зброя ў выглядзе вострага з абодвух бакоў нажа на доўгім дрэўку.

Хадзіць з рагацінай на мядзведзя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рага́ціна

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рага́ціна рага́ціны
Р. рага́ціны рага́цін
Д. рага́ціне рага́цінам
В. рага́ціну рага́ціны
Т. рага́цінай
рага́цінаю
рага́цінамі
М. рага́ціне рага́цінах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рага́ціна ж. рога́тина

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рага́ціна, ‑ы, ж.

1. Старадаўняй воінская зброя ў выглядзе вострага кап’я, насаджанага на кароткае дрэўка. Крыжаносцы секлі ўзброеных дубінамі і рагацінамі .. апалчэнцаў. «Маладосць».

2. Паляўнічая зброя ў выглядзе вострага з абодвух бакоў нажа на доўгім дрэўку. Хадзіць з рагацінай на мядзведзя. □ — Бачыш, якая ў яго адмысловая рагаціна. Як пырне зверу ў жывот, дык той і асунецца. Пальчэўскі.

3. Разм. Рагуліна. Каля адной бярозы стаяў на дзвюх рагацінах выдзеўбаны з кругляка жалабок. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рага́ціна, рагацю́лька ’неабцярэблены сук’, ’сукаватая палка’, ’расахатае дрэва’ (Сл. ПЗБ), ’развіліна, разгаціна’ (зэльв., Нар. словатв.), ’паляўнічая зброя’ (ТСБМ). Утворана ад рог 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рога́тина рага́ціна, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

урукапа́шную, прысл.

Змагаючыся з праціўнікам ручной зброяй, рукамі. Гвардзейцы другой роты, на якую была накіравана нямецкая атака, прапусцілі ўсіх у сваё размяшчэнне, далі жанчынам магчымасць разбегчыся і толькі пасля гэтага кінуліся ўрукапашную. «Маладосць». З мядзведзем тады біліся ўрукапашную: камень пад рукою — дык каменем, дубіна — дык дубінаю, рагаціна — дык рагацінаю. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рагатка 1 ’перашкода ў выглядзе накрыж збітых калоў’, ’драўляная развіліна з гумкай’, ’палка з развілінай для падтрымання якіх-небудзь прадметаў; рагаціна’ (ТСБМ, в.-дзв., Сл. ПЗБ), рога́тка ’прылада для вымярэння даўжыні’, ’рагаціна, з якой хадзілі на мядзведзя’ (ТС). Ад рог 1 (гл.). Перанос назвы адбыўся паводле падабенства прадмета да рагоў жывёлы.

Рага́тка 2 ’прылада для лоўлі рыбы’ (гарад., Сл. ПЗБ). Ад рог 1 (гл.), метафарычны перанос назвы па форме прылады.

Рага́тка 3 ’рыба колюшка, Gasterosteus aculeatus’ (гарад., Сл. ПЗБ), рага́ткі ’дробная рыба’ (Сцяшк. Сл.), рус. рога́тка ’колюшка’. Назва матываваў наяўнасцю вострых і моцных калючак на хрыбце рыбы. Ад рог 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пырну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што, чым.

Разм. Ударыць чым‑н. вострым. Саўка схапіў са стала нож з вострым канцом і пырнуў войта пад бок. Колас. Дзям’ян яшчэ раз пырнуў штыком.. [фашыста] ў грудзі і, забраўшы ўсю зброю, выйшаў на ганак. Кавалёў. — Бачыш, якая ў яго адмысловая рагаціна. Як пырне зверу ў жывот, дык той і асунецца. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Суліца ’кап’ё’ (1228 г., Гандлёвая дамова смаленскага князя Мсціслава Давыдавіча з Рыгай, Готландам і нямецкімі гарадамі), укр. старое су́ла ’піка’, дыял. суло́ ’драўляны чаранок жалезных вілаў; жардзіна вясла’, сули́ця ’дзіда’, рус. сула́ ’клюшка, якую дзеці кідаюць па лёдзе’, старое су́лица ’кідальны дроцік’, ст.-польск. sulica ’кап’ё, дзіда’, чэш. sudlice ’рагаціна’, славен. súlica, серб.-харв. су̏лица, балг. старое су́лица, макед. сулица ’від дзіды’. Прасл. *sudlica ’кароткае кідальнае кап’ё’, звязана з суляць ’соваць, піхаць, кідаць’, соваць, сунуць, гл. (Адзінцоў, Этимология–1976, 106–111). Гл. таксама Фасмер, 3, 801; ЕСУМ, 5, 471; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 348. Параўн. сула́ 2, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)