рагату́ха

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рагату́ха рагату́хі
Р. рагату́хі рагату́х
Д. рагату́се рагату́хам
В. рагату́ху рагату́х
Т. рагату́хай
рагату́хаю
рагату́хамі
М. рагату́се рагату́хах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рагату́ха ж., разг. хохоту́нья

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рагату́ха, ‑і, ДМ ‑тусе, ж.

Разм. Жан. да рагатун.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рагату́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Той, хто любіць смяяцца, рагатаць.

|| ж. рагату́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -ту́х; ласк. рагату́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гоготу́нья (хохотунья) прост. рагату́ха, -хі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хохоту́нья в разн. знач. рагату́ха, -хі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кісля́чкарагатуха’ (Нас.). Гл. кіснуць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рассмяшы́ць, ‑смяшу, ‑смешыш, ‑смешыць; зак., каго-што.

Выклікаць смех, прымусіць смяяцца. Знікла некуды зусім нядаўняя яшчэ рагатуха, якой варта было паказаць палец, каб рассмяшыць да слёз... Васілевіч. Збянтэжаны Міколаў выгляд рассмяшыў і Васіля Раманавіча. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паме́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. памеркнуў, ‑нула і памерк, ‑ла; зак.

1. Страціць паступова яснасць, яркасць; пацямнець. Памерк дзень, пагас. Колас. Марознаю стынню паветра дрыжыць, Памеркла ад сцюжы гара... Кляшторны.

2. перан. Страціць жыццярадаснасць, весялосць. Рагатуха, якая так кідалася ў вочы здалёк сярод іншых дзяўчат, раптам памеркла, зрабілася сціплай і ціхай школьніцай. Карпюк.

3. перан. Страціць сэнс, значэнне. Жыццё неяк памеркла адразу, стала шэрым, панурым. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)