рабры́на, -ы, мн. -ы, -ры́н, ж. (разм.).

Адно рабро (у 1 і 2 знач.).

|| памянш.-ласк. рабры́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рабры́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рабры́на рабры́ны
Р. рабры́ны рабры́н
Д. рабры́не рабры́нам
В. рабры́ну рабры́ны
Т. рабры́най
рабры́наю
рабры́намі
М. рабры́не рабры́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

рабры́на ж., разг. ребро́ ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рабры́на, ‑ы, ж.

Разм. Адно рабро (у 1, 2 знач.). [Шпулькевіч:] — На мяне напалі палякі, збілі, рабрыну зламалі, нават знак астаўся. Чорны. Упёршыся худымі і пругкімі .. нагамі ў рабрыну вялікай лодкі, «кароль вугроў» паволі і няспынна разгойдваўся ўперад-назад. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рабры́на ’драбіны’ (кобр., жабін., малар., ЛА, 4; брэсц., міёр., Нар. словатв.), рабрэ́на ’драбіна’ (драг., ЛА, 4), rebryna ’тс’ (пін., Кольб.). Утворана ад рабро́ (гл.) з дапамогай суф. ‑ын‑а ў выніку метафарычнага пераносу назвы па знешнім падабенстве або пераробкай драбіна (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рабры́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. гл. рабрына.

2. Мяса грудной часткі тушы з рэбернымі касцямі.

Капуста з рабрынкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парэ́брына, ‑ы, ж.

Абл. Разм. Тое, што і рабрына. І чым бліжэй [конь] падыходзіць, тым больш парэбрыны ў яго свіцяцца пад скураю. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рабры́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм.

1. Памянш.-ласк. да рабрына.

2. Мяса грудной часткі тушы з рэбернымі касцямі. Свіная рабрынка. Капуста з рабрынкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Парэ́брына ’тое ж, што і рабрына’ (ТСБМ, абл., Янк. 1), порэ́брина ’рабро ў кашы’ (ТС), порэбʼе ’рэбры ў кошыку’ (З нар. сл., навагр.). Конфіксныя ўтварэнні ад рабро (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рабро́, рыбро́, ра́бро ’частка скелету’, ’выгнутая частка каркасу’, ’край ці бок прадмета’ (ТСБМ, Сержп. Казкі; кам., докш., крыч., хойн., леп., арш., Сл. ПЗБ), ’спінка ў ложку’ (паст., ЛА, 4), рус. ребро́, укр. ребро́, польск. żebro, чэш. žebro, řebro, славац. rebro, в.-луж. rjebło, н.-луж. robro, robło, палаб. rebrǘ, славен. rẹ́bro, балг. ребро́, макед. ребро, ст.-слав. ребро. Роднаснае да ст.-в.-ням. ribbi ’рабро’, hirni‑reba ’чэрап’, ст.-сакс. ribbi(i), грэч. ἐρέφω ’пакрываць дахам’, ὀροφή ’дах’. Зыходным значэннем і.-е. *rebh‑ было ’пакрываць купалам, дахам’, ’пакрываць’ (пра скляпенне, дах, грудную клетку) (Покарны, 1, 853; Чарных, 2, 102; Фасмер, 3, 453–454). Сюды ж вытворныя рабры́на ’адно рабро’ (ТСБМ; чэрв., зэльв., паст., Сл. ПЗБ; Шушк.), рабры́нкарабрына’, ’мяса грудной часткі тушы’, рабрына́ ’рабро’ (Сцяшк.), рабры́ны, рабе́рцы, рабёркі ’рэбры ў кошыку’ (КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)