раўнацэ́нны, -ая, -ае.

Аднолькавы па цане, значэнні, якасці.

Раўнацэнныя рэчы.

Раўнацэнныя работнікі.

|| наз. раўнацэ́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рабо́тнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рабо́тнік рабо́тнікі
Р. рабо́тніка рабо́тнікаў
Д. рабо́тніку рабо́тнікам
В. рабо́тніка рабо́тнікаў
Т. рабо́тнікам рабо́тнікамі
М. рабо́тніку рабо́тніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

апара́т

‘сукупнасць органаў арганізма; сукупнасць дзяржаўных устаноў; работнікі гэтых устаноў’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. апара́т
Р. апара́ту
Д. апара́ту
В. апара́т
Т. апара́там
М. апара́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыслу́га

‘слугі; работнікі, якія абслугоўваюць цягнік, параход і пад.; каманда, якая абслугоўвае гармату, мінамёт’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. прыслу́га
Р. прыслу́гі
Д. прыслу́зе
В. прыслу́гу
Т. прыслу́гай
прыслу́гаю
М. прыслу́зе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ИТР (инжене́рно-техни́ческие рабо́тники) ІТР (інжыне́рна-тэхні́чныя рабо́тнікі).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ІТР мн. (інжыне́рна-тэхні́чныя рабо́тнікі) ИТР (инжене́рно-техни́ческие рабо́тники)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пракурату́ра, -ы, ж.

1. Дзяржаўны орган, які наглядае за выкананнем законаў і законнасці і прыцягвае да адказнасці тых, хто ўчыняе злачынствы.

2. зб. Работнікі пракурорскага нагляду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падабра́цца, падбяру́ся, падбярэ́шся, падбярэ́цца; падбяро́мся, падбераце́ся, падбяру́цца; падбяры́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Скласціся, утварыцца.

Падабраліся добрыя работнікі.

2. Непрыметна падысці.

П. да акопаў праціўніка.

|| незак. падбіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыла́вак, -ла́ўка, мн.а́ўкі, -ла́ўкаў, м.

Род вузкага, закрытага спераду стала ў магазіне, які аддзяляе прадаўца ад пакупнікоў, а таксама стол для продажу тавараў на рынку.

Работнікі прылаўка (служачыя магазіна).

|| прым. прыла́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэхперсана́л, ‑у, м.

Работнікі, якія абслугоўваюць тэхнічны бок якой‑н. вытворчасці, прадпрыемства, установы і пад. Тэхперсанал тэатра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)