Ра́бка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Ра́бка
Р. Ра́бкі
Д. Ра́бцы
В. Ра́бку
Т. Ра́бкай
Ра́бкаю
М. Ра́бцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ра́бка1 ’жанчына з вяснушкамі на твары’ (Сцяшк., Юрч. СНЛ), ’аса’, ’плямістая карова’ (ТС), ’сабака рабой поўсці’ (Варл.). Ад рабы́ (гл.).

Ра́бка2 ’самка рабчыка’ (ТС). Гл. рабчык1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рабкі́ня, рабы́кіня ’пакорная, рахманая жанчына’ (маг., Нар. словатв.). Па ўсёй верагоднасці, гэта словаўтваральны варыянт слова рабыня (гл.) з суфіксам ‑к‑, які мае тут памяншальна-зневажальнае значэнне. Але не выключана таксама, што словаўтварэнне ішло іншым шляхам — спачатку ад раб (гл.) утварылася форма ж. р. ра́бка (параўн. балг. ро́бка ’рабыня’) з наступным нарашчэннем суфікса ‑іня, параўн. серб., харв. rȍpkińa, ро̏пкиња ’рабыня’ ад дэмінутыва ро́бак ’раб’ (Скок, 3, 150).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́бчык1 ’лясная птушка’ (ТСБМ; лудз., Сл. ПЗБ; Ян., ТС), рабе́ц ’рабчык’ (Гарэц.), рабо́к ’рабчык’ (Дразд.), ра́бка ’самка рабчыка’, ’плямістая карова’ (ТС), ст.-бел. рабецъ, рябецъ, рус. ря́бчик, укр. ря́бчик, о́рябка, польск. jarząbek, чэш. jeřábek, в.-луж. wjerjabka, балг. я́ребица ’курапатка’, літ. jerubė̃. Узыходзяць да і.-е. кораня *ē̆reb(h)‑: *ō̆reb(h)‑ (на агульнаславянскай глебе з назалізаваным e: *(j)eręb‑), які меў значэнне цёмна-чырвонага і бурага колераў, параўн. ст.-в.-ням. erpf ’цёмны’, ’чорна-буры’, ст.-ісл. jarpr ’карычневы’, ’буры’ (Покарны, 1, 334).

Ра́бчык2 ’клін у заднім навоі’ (Ян.). Няясна, параўн. рабу́шка2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)