рабава́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. рабава́нне
Р. рабава́ння
Д. рабава́нню
В. рабава́нне
Т. рабава́ннем
М. рабава́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рабава́нне ср. грабёж м., разграбле́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рабава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рабаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рабава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; незак., каго-што.

1. Забіраць сілай, разбоем што-н. у каго-н.; грабіць.

Р. людзей.

2. перан. Разараць паборамі, падаткамі; абіраць (разм.).

|| зак. абрабава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; наз. абрабава́нне, -я, н.

|| наз. рабава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разграбле́ние разграбле́нне, -ння ср.; рабава́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грабёж м. грабе́ж, -бяжу́ м., рабу́нак, -нку м.; рабава́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рабаўні́цтва, ‑а, н.

Тое, што і рабаванне; грабежніцтва. Легіянеры часта рабілі налёты на сялянскія хаты, дзе займаліся рабаўніцтвам і катаваннем старых і малых. Бядуля. [Салавей:] — Забіраеце наш хлеб, вывозіце кароў. Гэта — рабаўніцтва, пан камендант. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Варапа́й ’фальклорны эпітэт мужа або жаніха; эпітэт каравая’ (КЭС). Рус. воропай, укр. воропай ’тс’, польск. nawropić ’злавацца’, серб.-харв. vŕpoljiti se ’круціцца, не сядзець на месцы’. Шэраг слоў з гэтым коранем падае Сразнеўскі (1, 303; 2, 271): воропъ ’нападзенне’, наворопити ’напасці’, наворопъ ’раз’езд (ваен.)’, наврапърабаванне, здабыча’. З ц.-слав. врапъ ’ён выводзіць’ ст.-рус. врапѣти ’ўзмацніцца’, съврапѣтисꙗ ’сціхаць’. Рудніцкі (1, 480) услед за Фасмерам (1, 354) лічыць варапай < во́ропъ. Прасл. *vorpъ ён супастаўляе са ст.-в.-ням. wērfan, англ. to warp, вытлумачваючы семантыку ў адпаведнасці з паданнем аб выкраданні нявесты. Гл. Праабражэнскі, 1, 97; Скок, 3, 629; Міклашыч, 395; Карскі, РФВ, 49, 18; Карскі, Труды, 395. Іншыя значэнні (у тым ліку і вытворных форм): варапай ’сляпец’ (Нас.), варопаўка ’жаба (лаянкавае слова)’ (КЭС), ворапень ’лодыр, абібок’ (Бяльк.) трэба лічыць другаснымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разары́ць, разара́ць ’пазбавіць дастатку, багацця’, ’давесці да беднасці’ (ТСБМ), разары́цца ’пагоршыцца’ (Ян.), укр. розори́ти ’зруйнаваць; спустошыць’, рус. разори́ть, серб.-харв. разо̀рити, ст.-слав. разорити. Да прасл. *orz‑oriti, гл. раз-, другая частка прадстаўлена ў балг. о́ря ’рушыць’, дыял. серб. о̀рити ’тс’, ст.-слав. орити ’казіць, разбураць’, суадносіцца з іншай ступенню рэдукцыі з літ. ìrti, лат. ǐřt ’аддзяліць, адлучыць’, роднаснага з хец. h̬arra‑ ’ламаць, разбураць, драбіць’ (Фасмер, 3, 435; Глухак, 520; ESJSt, 10, 593). Сюды ж разура́ць, разу́рываць ’разбураць’, ’штурхаць на бушаванне, буянства’, разура́цца ’бушаваць, буяніць’, разура́нне ’бушаванне, буянства’, разура́ный, разура́тый, разу́рываный ’разбураны’ (Юрч. СНЛ), разарэ́нне ’разбурэнне’, ’рабаванне’ (ТСБМ), ’разбурэнне’, ’бяда, клопаты’, ’нашэсце ворага’ (Нас.), разо́р ’непрыемнае становішча’ (Нас.), ’разлад’ (Ян.), ’разарэнне’ (Гарэц.), разо́ра ’разарэнне’, ’трывога, непакой’, ’сварка, разрыў’ (Нас., Гарэц.), ’няпэўнасць думак’ (Бяльк.), з падобнымі значэннямі укр. розо́р, рус. разоре́ние ’разбурэнне, рабаване’, рус. дыял. разо́ровать ’бушаваць, буяніць, біць, ламаць’, серб.-харв. разу̀рити ’разбурыць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Луп!1 — гукаперайманне для трэскання, лопання сухой скуры’ (Кліх), ’хваць!’ (Нас.), луп вачыма ’сорамна’ (Нас.; мсцісл., Нар. лекс.). Ва ўсх.-слав. мовах гэта лексема служыць у асноўным для абазначэння гуку пры падзенні, удары. Прасл. lupъ!, якое існавала побач з дзеясловамі lupiti, lupati. Параўн. літ. lùp! — для перадачы водгулля цяжкіх крокаў, лопату крыламі, хцівай яды, lū́p! — для выражэння інтэнсіўнасці дзеяння (Смаль-Стоцкі, Приміт., 24, 40, 163; Слаўскі, 5, 316–317; БЕР, 3, 514).

Луп2 ’рабунак, грабеж’ (Гарб.), ’вялікі хабар’ (Нас.). Укр. луп ’рабоўнік’, ’ваенная здабыча’, ст.-польск., каш. łupрабаванне’, ’здабыча з палявання’, ’рабунак’, чэш., славац. lup ’тс’. Бел. і ўкр. лексемы, магчыма, запазычаны з польск. Апрача гэтага значэння ў слав. мовах (параўн. рус. луп (на руках) ’лушчэнне скуры на руках’, польск. łup ’скура вужакі пасля лінькі’, ’скура, якая лушчыцца’, чэш. lup ’тс’, славен. lȗp ’лушпіна (яблыка, рэпы)’, серб.-харв. чак. lȗp ’скура, лушпіна’. Прасл. lupъ ’здзіранне (кары, скуры)’прабаванне, грабеж’ > ’тое, што садрана’ ўтворана ад lupiti (Слаўскі, 5, 313–315 і 348; Махэк₂, 341; Скок, 2, 331; Бязлай, 2, 156–157).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)