раба́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. раба́
Р. рабы́
Д. рабе́
В. рабу́
Т. рабо́й
рабо́ю
М. рабе́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

раба́ ж., прям., перен. раба́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раба́ раба́, -бы́ ж.; няво́льніца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раба́, ‑ы, ж.

Жан. да раб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раб, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. У рабаўладальніцкім грамадстве: чалавек, які з’яўляўся поўнай уласнасцю гаспадара-рабаўладальніка і быў пазбаўлены правоў і сродкаў вытворчасці.

Гандаль рабамі.

Цяжкая праца рабоў.

Паўстанне рабоў.

2. Пра бяспраўнага, паднявольнага чалавека, які знаходзіцца ў поўнай эканамічнай, палітычнай і пад. залежнасці ад каго-н.

3. перан., чаго. Чалавек, які поўнасцю падпарадкаваў чаму-н. сваю волю, свае ўчынкі.

Р. моды.

Р. сваіх прывычак.

|| ж. рабы́ня, -і, мн. -і, -бы́нь іраба́, -ы́ (толькі адз.).

|| прым. ра́бскі, -ая, -ае.

Рабская псіхалогія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́б

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ра́б рабы́
Р. раба́ рабо́ў
Д. рабу́ раба́м
В. раба́ рабо́ў
Т. рабо́м раба́мі
М. рабе́ раба́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вольнаадпу́шчаны, -ая, -ае. (гіст.).

Адпушчаны на свабоду (пра раба, прыгоннага).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́бства, -а, н.

1. Грамадскі лад, заснаваны на рабаўладанні.

Каланіяльнае р.

2. Стан, становішча раба (у 1 знач.).

Вызваліцца з р.

3. перан. Поўнае падпарадкаванне чужой волі, уплыву.

Духоўнае р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рабы́ня ’пазбаўленая правоў, раба’ (ТСБМ). Запазычана з рус. рабы́ня ’тс’, што да ст.-слав. рабынираба, служка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

іло́т, ‑а, М ілоце, м.

Гіст. Земляроб у Старажытнай Спарце, які знаходзіўся ў становішчы раба. // перан. Кніжн. Бяспраўны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)