п’е́са

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. п’е́са п’е́сы
Р. п’е́сы п’е́с
Д. п’е́се п’е́сам
В. п’е́су п’е́сы
Т. п’е́сай
п’е́саю
п’е́самі
М. п’е́се п’е́сах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

п’е́са, -ы, мн. -ы, п’ес, ж.

1. Драматычны твор, прызначаны для пастаноўкі на тэатральнай сцэне.

2. Невялікі музычны інструментальны твор (спец.).

П. для баяна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

п’е́са ж., театр., муз. пье́са

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

п’е́са, ‑ы, ж.

1. Драматычны твор, прызначаны для пастаноўкі на сцэне. Калісьці.. [Жэня і Таццяна] разам вучыліся ў сямігодцы, разам удзельнічалі ў драматычным гуртку, і ва ўсіх п’есах, якія яны ставілі, ім даводзілася іграць жаніха і нявесту. Шамякін.

2. Невялікі музычны твор. Інструментальная п’еса.

[Фр. pièce.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

П’е́са ’драматычны твор’, ’невялікі музычны твор’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 84), у якой з франц. pièce ’тс’, ’кавалак, штука’ — непасрэдна, альбо праз ням. Pieceп’еса’ (Фасмер, 3, 422).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

інтэрме́цца, нескл., н. (спец.).

Невялікая інструментальная п’еса свабоднай формы, якая выконваецца аркестрам паміж асобнымі часткамі оперы, а таксама самастойная музычная п’еса.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чатырохакто́вы, -ая, -ае.

Які складаецца з чатырох актаў.

Чатырохактовая п’еса.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папуры́, нескл., н.

Музычная п’еса, якая складаецца з урыўкаў розных агульнавядомых мелодый.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́нда, нескл., н. (спец.).

Музычная п’еса, у якой некалькі разоў паўтараецца рэфрэн.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднаакто́вы одноа́ктный;

~вая п’е́са — одноа́ктная пье́са

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)