пісу́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж. (разм., жарт.).

Маленькае пісьмо, запіска.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пісу́лька

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пісу́лька пісу́лькі
Р. пісу́лькі пісу́лек
Д. пісу́льцы пісу́лькам
В. пісу́льку пісу́лькі
Т. пісу́лькай
пісу́лькаю
пісу́лькамі
М. пісу́льцы пісу́льках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пісу́лька ж., разг. пису́лька, бума́жка, запи́ска

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пісу́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Разм. Маленькае пісьмо, запіска. — Уся гэта мая бяда, як ты кажаш, змешчана вось у гэтай невялічкай пісульцы, — Лабановіч паказаў паперку ад дырэкцыі народных школ. Колас. Не раз Міхалка слаў пісулькі да свайго сябрука Андрэя. Ядвігін Ш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пісу́лька1 ’запіска, маленькі ліст’ (ТСБМ, Яруш., Нас., Шат., Касп., Бяльк.). З рус. пису́ля, пису́лька ’тс’. Да пісаць (гл.).

Пісу́лька2 ’аўтаручка’ (астрав., Сцяшк. Сл.). Параўн. серб.-харв. пѝсаљка ’аловак’, балг. писа́лка ’ручка’. Аказіянальнае сучаснае ўтварэнне. Суф. ‑ульк‑а, магчыма, з польск. ‑ul‑a, ul‑k‑a.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пису́лька разг. пісу́лька, -кі ж., прост. цыду́лка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цыду́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Пісулька, запіска. — Люблю слухаць .. [Фадзеева]. Помніш, у нас на пленуме гаварыў доўгую прамову без падрыхтоўкі, без цыдулак. Лужанін. // Невялікая дзелавая папера.

[Польск. cedulka з лац. cedula — картка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лахле́тка ’кавалак паперы, пісулька’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, генетычна роднаснае з укр. лахолата ’ануча, лахман’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́кала (ткача) ’расліна званец, Rhinantus L/ (ТС). Да пікаць: (гл.), параўн. ілюстрацыю: пікала талочыць. Малаверагодная сувязь з рус. пісулька ’пустазелле’ (Тапароў выводзіць з літ. piknie ’чуляўнік/ гл. Балтийские яз., 45).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запіска; паперка, пісулька, цыдулка, цыдулька (разм.) / у заходнебеларускіх палітзняволеных: грыпс

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)