пістано́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пістано́ўка пістано́ўкі
Р. пістано́ўкі пістано́вак
Д. пістано́ўцы пістано́ўкам
В. пістано́ўку пістано́ўкі
Т. пістано́ўкай
пістано́ўкаю
пістано́ўкамі
М. пістано́ўцы пістано́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пістано́ўка ж., разг. писто́нка, писто́нное ружьё

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пістано́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн. ‑новак; ж.

Разм. Пістоннае ружжо. [Якаў] зняў з плячэй пістаноўку ды ў сенцах на цвіку павесіў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пістаноўка ’пістоннае ружжо’ (ТСБМ, Мядзв., Касп.). Ад пістонавы < пістон (гл.). Аналагічна польск. pistonówka ’тс’. Сюды ж асіп. пістановажка ’стрэльба, якую зараджалі пістонамі’ (Сл. ПЗБ), хаця няяснай застаецца другая частка слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

писто́нка разг. пістано́ўка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стрэльба, ружжо / з вінтавою нарэзкаю: вінтоўка / вінтоўка з пакарочанаю руляю: карабін / вінтоўка з абрэзаным канцом рулі: абрэз / паляўнічая з дзвюма рулямі: двухстволка, дубальтоўка; карабінка / зараджаецца аўтаматычна: самазарадка / з калібрам 7,6 мм: трохлінейка / паляўнічая, зараджаецца шротам: драбавік (разм.) / пістонная: пістаноўка / з прамалінейнаю нарэзкай: штуцэр / адназарадная вінтоўка: бярданка / цяжкая буйнога калібру: мушкет / крамянёвая: фузія (гіст.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)