Пі́льніца

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Пі́льніца
Р. Пі́льніцы
Д. Пі́льніцы
В. Пі́льніцу
Т. Пі́льніцай
Пі́льніцаю
М. Пі́льніцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пі́льніца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. пі́льніца
Р. пі́льніцы
Д. пі́льніцы
В. пі́льніцу
Т. пі́льніцай
пі́льніцаю
М. пі́льніцы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Пі́льніца ’гарачая пара ўлетку, калі шмат работы і мітрэнгі’, ’спешка ў рабоце, пільная патрэба’ (Сл. ПЗБ; полац., Нар. лекс.; смарг., Сцяшк. Сл.; в.-дзв., ушац., беш., докш., ЛА, 2). Ад прыметніка пільны (гл. пільна) і суф. ‑іца (< прасл. *‑ica), магчыма, у выніку семантычнай кандэнсацыі словазлучэння, напрыклад, пільная пара ’жніво’ (іўеў., тамсама).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лугові́ца1 ’вада на сенажаці’ (Федар., Дад.). Да луг2 (гл.). Суфікс ‑іца надае лакальнае значэнне (як круглі́ца, махаві́ца, лясні́ца — гл. Сцяцко, Афікс. наз., 110).

Луговіца2 ’пара касьбы’ (стаўб., З нар. сл.). Да луг1 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 138–139). Аналагічна драг. косовэ́ца ’тс’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.); параўн. таксама докш., паст. пі́льніца ’час уборкі ураджаю’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пілі́ць1 ’пілаваць’ (чырв., З нар. сл.). Адназоўнікавае ўтварэнне. Да піла́1 (гл.). Магчыма, пад уплывам рус. пили́ть ’тс’. Сюды ж пі́льшчык ’рабочы, заняты пілаваннем’ (Сл. ПЗБ), пі́льнік ’тс’ (Касп.).

Пілі́ць2, прыпі́ліваць ’падахвочваць, прымушаць, настойліва і часта нагадваць, прасіць’ (Нас.), польск. pilić, przypilić ’тс’, чэш. píliti, píleti ’спяшацца’, ’падганяць каго-н.’, славен. píliti ’вучыцца’, ’старацца’, ’шчыраваць, рупіцца, дбаць’, магчыма, харв. péliti ’рэкамендаваць’. Прасл. *piliti (). Далейшыя сувязі з і.-е. мовамі адсутнічаюць. Няясна (Фасмер, 3, 262). Сюды ж бел. пі́льма пілі́ць ’налягаючы, прымушаць’, рус. уладз. пиль (ж. р.) ’пільніца, жніво, гарачая пара’ і чэш. píle ’стараннасць, дбайнасць’ (< *pil‑ja), польск. pila ’тс’, якое Банькоўскі (2, 579) збліжае з piła (гл. піла, піліць). Ад піліць утвораны прыметнік пільны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)