пячны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да печы. Пячная труба. Лячныя дзверцы. // Які ажыццяўляецца пры дапамозе печы. Пячное ацяпленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пячны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пячны́ пячна́я пячно́е пячны́я
Р. пячно́га пячно́й
пячно́е
пячно́га пячны́х
Д. пячно́му пячно́й пячно́му пячны́м
В. пячны́ (неадуш.)
пячно́га (адуш.)
пячну́ю пячно́е пячны́я (неадуш.)
пячны́х (адуш.)
Т. пячны́м пячно́й
пячно́ю
пячны́м пячны́мі
М. пячны́м пячно́й пячны́м пячны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

каце́льна-пячны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. каце́льна-пячны́ каце́льна-пячна́я каце́льна-пячно́е каце́льна-пячны́я
Р. каце́льна-пячно́га каце́льна-пячно́й
каце́льна-пячно́е
каце́льна-пячно́га каце́льна-пячны́х
Д. каце́льна-пячно́му каце́льна-пячно́й каце́льна-пячно́му каце́льна-пячны́м
В. каце́льна-пячны́ (неадуш.)
каце́льна-пячно́га (адуш.)
каце́льна-пячну́ю каце́льна-пячно́е каце́льна-пячны́я (неадуш.)
каце́льна-пячны́х (адуш.)
Т. каце́льна-пячны́м каце́льна-пячно́й
каце́льна-пячно́ю
каце́льна-пячны́м каце́льна-пячны́мі
М. каце́льна-пячны́м каце́льна-пячно́й каце́льна-пячны́м каце́льна-пячны́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

печ, -ы, Т пе́ччу, мн. -ы, пячэ́й і пе́чаў, ж.

1. Цаглянае, каменнае або металічнае збудаванне, дзе разводзяць агонь, каб нагрэць памяшканне, згатаваць ежу.

Кафляная п.

Паліць у печы.

2. Спецыяльнае збудаванне для апрацоўкі чаго-н. награваннем.

Сушыльная п.

Доменная п.

Ад печы (разм.) — пачынаць рабіць што-н. з самага простага, з самага пачатку.

Ні да печы ні да рэчы (разм.) — неўпапад, не да месца.

|| прым. пячны́, -а́я, -о́е.

Пячная засланка.

Пячное ацяпленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Каба́н1 ’кныр; дзікая свіння, дзік’ (БРС, ТСБМ). Укр. кабан, рус. кабан ’дзік, непакладаны кабан’. Лічыцца запазычаннем (для рус. мовы) з тат., параўн. тур. kaban ’тс’, гл. Фасмер, 2, 149; Слаўскі, 2, 8–9 (там і літ-pa). Бел. і ўкр. словы або запазычаны з рус. мовы, або, як паказвае геаграфія бел. слова (гл. ДАБМ, к. 291 «Назвы непакладанага кабана»), вынік узаемадзеяння гаворак. Гл. яшчэ аб бел. слове Асоўскі, Зб. Мілецічу, 257.

Каба́н2 ’певень’ (ДАБМ, Шатал.). Вузкі арэал распаўсюджання ўказвае па запазычанне, рэлікт або інавацыю. Версія аб рэліктавым паходжанні прадстаўлена Асоўскім (SOc., 27, 1968, 167–171), які мяркуе, што кабан < *koban, якое да *kob‑ ’чары, варажба’. Як адзначыў Краўчук (Веснік БГУ, IV, 3, 1970, 64), гэта версія не пераконвае ні фанетычна, ні семантычна. Краўчук (там жа) мяркуе, што калі гэта не жартаўлівае ўжыванне назвы самца свінні для абазначэння пеўня, то запазычанне з ням. дыял. Kapphahn ’каплун’. Аднак такое ўжыванне не абавязкова было жартаўлівым. Мог адбыцца перанос ад назвы кабана як непакладанага самца, але гэтаму пярэчыць лінгвагеаграфія: слова кабан вядома на ўсходзе Беларусі (Магілёўшчына). Што датычыць другой версіі Праўнука, то звесткі аб значным працэнце нямецкага насельніцтва для некаторых раёнаў Беларусі (гл. Харузін, Слав. жил., 23–24) дапускаюць яе верагоднасць.

Каба́н3 ’цаглянае скляпенне ў печы’ (КСТ; пасож., бых., КЭС; Мат. Гом.), ’топка печы’ (Шушк.). Укр. пал. кабан, кобан ’скляпенне печы’. Рэгіянальнае ўтварэнне ад кабан ’драўляная форма для скляпення ў печы’, падрабязней гл. кабыла2. Аб такім жа працэсе, магчыма, сведчыць укр. ковбиця ’печ, жарало печы’ і ’чурбан’. Рус. кабанчикпячная (гжэльская) цагліна бруском, вузкая, падоўжная, палавінчатая’, а таксама назвы жывёл паказваюць, што для бел., укр. кабан магчымы перанос па форме (форма скляпення і форма жывёлы). Параўн., аднак, кебка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)