пясо́чніца
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
пясо́чніца |
пясо́чніцы |
| Р. |
пясо́чніцы |
пясо́чніц |
| Д. |
пясо́чніцы |
пясо́чніцам |
| В. |
пясо́чніцу |
пясо́чніцы |
| Т. |
пясо́чніцай пясо́чніцаю |
пясо́чніцамі |
| М. |
пясо́чніцы |
пясо́чніцах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
пясо́чніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.
1. Прылада, якая ўжывалася некалі для пасыпання пяском напісанага з мэтай прасушвання.
2. У паравозе: скрынка з пяском, які аўтаматычна высыпаецца на рэйкі, калі пачынаюць буксаваць колы (спец.).
3. Запоўненая пяском нізкая шырокая скрынка для дзіцячых гульняў.
П. ў двары.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пясо́чніца ж., в разн. знач. песо́чница
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пясо́чніца, ‑ы, ж.
1. Уст. Пасудзінка з пяском для пасыпання і высушвання напісанага чарнілам.
2. Уст. Урна, плявальніца з пяском.
3. У паравозе — скрынка з пяском, які аўтаматычна высыпаецца на рэйкі, калі пачынаюць буксаваць колы. У збірацца на пад’ём было цяжка, колы зноў і зноў буксавалі, і Аляксею ўвесь час прыходзілася ўключаць пясочніцу. Васілёнак.
4. Разм. Скрынка з пяском для дзіцячых гульняў. Няшчасце Віцева было ў тым, што Пеця, рыжы Пеця, з якім яны калісьці разам гулялі ў адной пясочніцы,.. гэты самы Пеця не даў яму першаму запусціць змея. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
песо́чница в разн. знач. пясо́чніца, -цы ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пясо́чнік, ‑а, м.
Разм.
1. Тое, што і пясочніца (у 4 знач.).
2. Назва дзіцячага касцюма для гульняў з пяском.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)