пясе́ц, пясца́, мн. пясцы́, пясцо́ў, м.

Палярная лісіца з каштоўным футрам, пераважна сівога колеру, а таксама само футра.

Блакітны, белы п.

|| прым. пясцо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пясе́ц

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пясе́ц пясцы́
Р. пясца́ пясцо́ў
Д. пясцу́ пясца́м
В. пясца́ пясцо́ў
Т. пясцо́м пясца́мі
М. пясцы́ пясца́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пясе́ц (род. пясца́) м. (животное и мех) песе́ц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пясе́ц, пясца, м.

Драпежная млекакормячая жывёліна сямейства сабачых, якая мае каштоўнае футра. Блакітны пясец. // Футра гэтай жывёлы. Каўнер з пясца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пясцо́вы гл. пясец.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

песе́ц (животное и мех) пясе́ц, род. пясца́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пе́сак1 пясок ’трус’ (Нас.). Памянш. да пес (гл.), якое выкарыстоўвалася для называння розных звяркоў з густой поўсцю. Параўн. ст.-рус. песикьпясец’ (XVI ст.) і тсы©ь ’шчанё’; як родавая назва рус. песь ужывалася ў адносінах да воўка, лісы, сабакі (Даль, 3, 105); сюды ж таксама рус. (тул.) песец ’даўгашэрсны трус’. Паводле Німчука (Давньорус., 205), да XVII ст. ва Украіне вадзіўся звярок песок, якога здабывалі на футра: рысь, пески и коты; суф. ‑ець актыўна выцясняўся суф. ‑ок (< ькь).

Пе́сак2 ’простая шашка ў гульні ў шашкі’ (Нас.). Няясна. Магчыма, пераасэнсаванае пешка (*пёійак?), гл.

Пе́сак3 ’пясок’ (докш., Сл. ПЗБ). З польск. piasek ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 3, 509). Націск на першым складзе спрыяў аднаўленню этымалагічнага ‑ė‑ (усх.-слав. гтъськъ ’пясок’). Вытворнае пескавы Чышчаны’ (мядз., Жыв. сл.), параўн. пескавы ’тс’ (Станк., Сл. ПЗБ), пескаву́ ’тс’ (ТС) — ад пясок

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саба́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сабакі; належыць сабаку. Сабачая будка. □ На сабачы брэх, пакуль Галя ставіла ля частакола веласіпед, выйшла сястра Марына, а за ёю выбег у кароткіх штоніках на падцяжачках, белагаловы, босы Сцепік. Ермаловіч. // Зроблены з футра сабакі. Сабачая даха.

2. Уласцівы сабаку (у 1 знач.); такі, як у сабакі. Я многа скептыкаў пабачыў З душой, спустошаная датла; У іх і нюх, і спрыт сабачы, І боязь рэзкага святла. Панчанка. Старая сачыла дурным, спалоханым, сабачым позіркам, старалася дагадзіць як магла! Мележ.

3. Разм. лаянк. У складзе некаторых зневажальных выразаў. Сабачае жыццё. □ Не дарма кажуць: «Батрачы хлеб — сабачы». Якімовіч. Усё .. жыццё [Васіля], усе думкі былі ў тым, каб скарэй збавіцца ад сабачай службы. Колас. // перан. Разм. Незвычайна моцны ў сваім праяўленні. Сабачы голад. □ Холад сабачы, дажджы льюць, а тут ніхто і вачэй на курган не паказвае... Ракітны. // перан. Разм. Адданы, паслужлівы, пакорны. Бачыце, як людзі рады, што ўбачылі нас, — растлумачыў гэта па-свойму шавец, звяртаючыся да каменданта, на якога пазіраў увесь час адданымі сабачымі вачыма. Шахавец. // перан. Разм. Ганебны, агідны. Вера .. расказала .. аб людзях-смаўжах, людзях без сэрца, што падаліся на сабачую службу да фашыстаў, выгінаюць перад імі свае хрыбты і люцей звера накідваюцца на нашых людзей. Лынькоў.

4. Разм. лаянк. У складзе некаторых зневажальных выразаў. Сабачы сын. Сабачая душа. □ [Астап:] — Жыцця ты майго хочаш, крыві маёй прагнеш, блыха сабачая! Лынькоў. [Максім:] — Слухай, Сашка, якая ў гэтым твая сабачая справа? Машара.

5. у знач. наз. саба́чыя, ‑ых. Сямейства драпежных млекакормячых, да якога адносяцца свойскі сабака, воўк, пясец, шакал.

6. Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў. Сабачая мята. Сабачы клешч. □ На ножцы бусловай Сабачы грыбок Уверх падымае Свой жоўты чубок. Бядуля.

•••

Сабачая ножка — тое, што і казіная ножка (гл. ножка). Скурыўшы дзве «сабачыя ножкі», Васіль прылёг на трошкі. Крапіва.

Ушыцца (убрацца, пусціцца) у сабачую скуру гл. ушыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)