пярэ́сціцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. пярэ́сціцца пярэ́сцяцца
Прошлы час
м. пярэ́сціўся пярэ́сціліся
ж. пярэ́сцілася
н. пярэ́сцілася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пярэ́сціцца несов. пестре́ть, пестре́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пярэ́сціцца, ‑ціцца; незак.

Тое, што і пярэсціць ​1 (у 3 знач.). Рознакаляровыя хусткі і шапкі блішчаць на сонцы, пярэсцяцца, нібы невядомыя расліны на дзівосным полі. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

испестря́ться пярэ́сціцца, страка́ціцца, рабі́цца рабы́м;

2. страд. пярэ́сціцца, спярэ́шчвацца, страка́ціцца, рабі́цца рабы́м; усыпа́цца; ушпі́львацца; упрыго́жвацца; см. испестря́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упестря́ться страд. страка́ціцца, рабі́цца страка́тым; пярэ́сціцца, рабі́цца пярэ́стым.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

страка́цець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ее; незак.

1. Вылучацца сваёй стракатасцю; пярэсціцца.

Удалечыні стракацее асенні лес.

2. чым або ад чаго. Быць стракатым ад чаго-н.

Луг стракацеў рамонкамі і смолкай.

2. Станавіцца стракатым.

Вуліца стракацела сцягамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пестре́тьI несов.

1. (виднеться — о чём-л. пёстром) стракаце́ць, пярэ́сціцца;

цветы́ пестре́ют ме́жду дере́вьями кве́ткі стракаця́ць памі́ж дрэ́вамі;

2. (становиться пёстрым) стракаце́ць, станаві́цца пярэ́стым (рабы́м).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Страка́ты ‘рознакаляровы, разнашэрсны, плямісты, пярэсты’ (ТСБМ, Нас., Касп., Варл.; астрав., шальч., вільн., Сл. ПЗБ), стрыка́ты ‘тс’ (Шымк. Собр., Ласт., Байк. і Некр., Бяльк.), строка́тый ‘масць чорная з белым або чорная, белая і чырвоная’ (Клім.), стрэка́тый (стрека́тый) ‘плямісты, пярэсты’ (Нас., Мядзв.). Укр. строка́тий ‘плямісты; пярэсты (аб масці жывёліны)’, чэш., славац. strakatý ‘тс’. Узводзяць да рус. строка, г. зн. ‘усыпаны кропкамі’ (Фасмер, 3, 781), якое звязана чаргаваннем галосных з стрыкаць і першапачаткова значыла ‘ўкол’, параўн. строк, гл. Іншая магчымасць — з пстрака́ты (гл.), параўн. польск. pstrokaty (ад pstry, Варш. сл., гл. пёстры), што звязана з srokaty ‘тс’, суадноснае з укр. сорока́тий ‘тс’, в.- і н.-луж. srokaty ‘тс’, славен. srákast ‘тс’. Фурлан (гл. Бязлай, 3, 302) узводзіць названыя формы да прасл. *sorkъ ‘плямісты, пярэсты, рабы’ з і.-е. *ḱorkos ‘чорны, чарнявы, рабы’, ад якога паходзіць і прасл. *sorka ‘сарока’, роднасныя ст.-інд. śārá ‘плямісты, рабы, пярэсты’. Сюды ж і стракаце́цьпярэсціцца’ (ТСБМ), стракаці́зна ‘вяснушкі’ (шальч., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

страка́цець 1, ‑ее; незак.

1. Вылучацца сваёй стракатасцю; пярэсціцца. І толькі калі [Ніна] зірнула ў акно, зразумела — поезд, змяншаючы хуткасць, падыходзіў да станцыі: перад вачыма разгаліноўваліся бліскучыя ад сонца рэйкі, а ўдалечыні ўжо стракацелі цагляныя і драўляныя будынкі прыгарада. Сіўцоў. На .. [хлопцах] былі таксама вузкія дудачкай штаны, з-пад якіх стракацелі шкарпэткі. Асіпенка. // чым або ад чаго. Быць, здавацца стракатым, рознакаляровым (ад чаго‑н.). Імшары стракацяць рознакаляровымі сыраежкамі, бабкамі, падасінавікамі. Сачанка. Пчаліныя хаткі стракацелі рознай афарбоўкай між пабеленымі стваламі яблынь. Пестрак. Невысокая трава паабапал стракацела жоўтымі люцікамі, ружовымі смолкамі, сінімі званочкамі. Ваданосаў. Берагі ракі стракацелі ад птушак, што, здавалася, зляцеліся сюды з усіх джунгляў. Хомчанка.

2. Станавіцца стракатым. Вуліца пачала стракацець белымі, чырвонымі, блакітнымі кофтамі і хусткамі. Мележ.

страка́цець 2, ‑ціць; незак.

1. Часта трапляцца на вочы, мільгаць перад вачыма. На паплавах стракацеў дзяцельнік, тырчалі галоўкі адуванчыка, у нізінах паміж асакою жаўцела лотаць. Гурскі.

2. чым. Змяшчаць шмат таго, што часта паўтараецца. І толькі параўняўся .. [Джыавані] з газетным кіёскам, які стракацеў вокладкамі розных часопісаў, як востры боль прастроміў яго плячо. Лынькоў. // перан. Змяшчаць шмат чаго‑н. аднароднага, што часта паўтараецца. Друк нацыянальна-вызваленчага руху стракацеў строфамі і вобразамі Купалы, асабліва ў допісах з месц. Таўлай. Таўбін любіў ужываць словы-абрубкі, яго юныя вершы часамі стракацелі іншамоўнымі слоўцамі. Шушкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)