пярэ́рва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пярэ́рва пярэ́рвы
Р. пярэ́рвы пярэ́рваў
Д. пярэ́рве пярэ́рвам
В. пярэ́рву пярэ́рвы
Т. пярэ́рвай
пярэ́рваю
пярэ́рвамі
М. пярэ́рве пярэ́рвах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пярэ́рва ж., обл. (место разрыва) разры́в м.; переры́в м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пярэ́рва, ‑ы, ж.

Разм.

1. Прастора, якая раздзяляе якія‑н. масівы; прамежак. Кузня засталася ў пярэрве паміж старымі і новымі Ясенямі. Арочка.

2. Часовы перапынак. З-за гэтых садоў была ў .. [салдата] пярэрва ў карчаванні зямлі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перарыва́цца (перэрыва́цца) ’нервавацца’, перэрва́цца ’разнервавацца’, пярэрва ’клопат, нерваванне, турботы’ (ТС). Відаць, роднаснае польск. przerywać się ’надрывацца’. Параўн. драг. порва́тыся можна од не́рву ’памерці ад перажыванняў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)