пяку́чы
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
пяку́чы |
пяку́чая |
пяку́чае |
пяку́чыя |
| Р. |
пяку́чага |
пяку́чай пяку́чае |
пяку́чага |
пяку́чых |
| Д. |
пяку́чаму |
пяку́чай |
пяку́чаму |
пяку́чым |
| В. |
пяку́чы (неадуш.) |
пяку́чую |
пяку́чае |
пяку́чыя (неадуш.) |
| Т. |
пяку́чым |
пяку́чай пяку́чаю |
пяку́чым |
пяку́чымі |
| М. |
пяку́чым |
пяку́чай |
пяку́чым |
пяку́чых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
пяку́чы, -ая, -ае.
1. Здольны спальваць, паліць, які выклікае адчуванне апёку.
Пякучыя прамяні сонца.
П. боль.
2. перан. Які востра перажываецца, пакутлівы.
Пякучае гора.
|| наз. пяку́часць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пяку́чы
1. жгу́чий, паля́щий;
~чыя прамяні́ со́нца — паля́щие лучи́ со́лнца;
2. жгу́чий;
п. боль — жгу́чая боль
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пяку́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Вельмі гарачы, здольны спальваць, паліць. Пякучыя прамяні сонца. Пякучае вуголле. □ Пякучы дробны пясок дыміў па палях. Бядуля. // Які выклікае адчуванне апёку, прычыняе востры нясцерпны боль. Пякучы мароз. □ Часта дзьмуў пякучы сівер. Паслядовіч. Мікола выпіў. Ром быў пякучы, аж захапіла дых. Новікаў. // перан. З’едлівы, калючы, востры. Пякучае слова. Пякучы язык.
2. перан. Які вельмі востра, балюча перажываецца; пакутлівы. Мінаў час. Залечваліся раны; гора, аддаляючыся, рабілася ўжо не такім пякучым. Шахавец. Задрыжала рука, у якой капітан трымаў пісьмо, заныла сэрца ад пякучай крыўды. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
са́дніць, -ніць; безас.; незак. (разм.).
Пра шчымлівы, пякучы боль (пры раненні, апёку, раздражненні скуры і пад.).
Нага с.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
жыгу́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Колючы, пякучы (пра клеткі — органы абароны і нападу кішачнаполасцевых жывёл). Жыгучыя клеткі.
2. Разм. Пякучы. Жыгучая крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каўсты́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Едкі, пякучы.
•••
Каўстычная сода гл. сода.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паля́щий прил. пяку́чы;
паля́щие лучи́ со́лнца пяку́чыя прамяні́ со́нца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
стреку́чий прост. жыгу́чы, пяку́чы;
стреку́чая крапи́ва жыгу́чая (пяку́чая) крапіва́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прастро́міць, ‑міць; зак., каго-што.
Абл. Пранізаць. Пякучы боль прастроміў усё цела. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)