пяко́ткі
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
пяко́ткі |
пяко́ткая |
пяко́ткае |
пяко́ткія |
| Р. |
пяко́ткага |
пяко́ткай пяко́ткае |
пяко́ткага |
пяко́ткіх |
| Д. |
пяко́ткаму |
пяко́ткай |
пяко́ткаму |
пяко́ткім |
| В. |
пяко́ткі (неадуш.) пяко́ткага (адуш.) |
пяко́ткую |
пяко́ткае |
пяко́ткія (неадуш.) пяко́ткіх (адуш.) |
| Т. |
пяко́ткім |
пяко́ткай пяко́ткаю |
пяко́ткім |
пяко́ткімі |
| М. |
пяко́ткім |
пяко́ткай |
пяко́ткім |
пяко́ткіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
пяко́тка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
| Н. |
пяко́тка |
| Р. |
пяко́ткі |
| Д. |
пяко́тцы |
| В. |
пяко́тку |
| Т. |
пяко́ткай пяко́ткаю |
| М. |
пяко́тцы |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
пячы́, пяку, пячэш, пячэ; пячом, печаце, пякуць; пр. пёк, пякла, пякло; заг. пячы; незак., каго-што.
1. Гатаваць ежу сухім награваннем, на адкрытым агні, у духу або на патэльні (хлеб, яечню, сала і пад.). Пячы пірагі. □ Пастухі палілі бульбоўнік і пырнік і, калі асядала магутнае шыпучае полымя, пяклі ў прыску.. бульбу. Брыль. Ля печы клапоціцца маці І сала пячэ, і бліны. Астрэйка.
2. і без дап. Моцна прыпякаць, абдаваць гарачынёю; паліць. Сонца пякло так неміласэрна, што нават гаманлівы заўсёды пляж прыціх. Лынькоў. // Выклікаць адчуванне апёку, вострага болю. Крапіва пячэ. Сівер пячэ твар. □ Мароз пёк агнём, а ніколі так не былі ў партызан расхрыстаны грудзі. Карпюк. Мірыяды зялёных мух кішэлі ў нагрэтым паветры, пяклі цела камары. Хомчанка. // Прычыняць востры нясцерпны боль, гарэць агнём. Тузала ногі, нылі плечы, на далонях пяклі мазалі. Дамашэвіч. // безас. Пра адчуванне гарачыні, пякоткі. У горле пячэ. □ [Тэлефаніст] зразу стаў адчуваць, як у грудзях стала смактаць і пячы, як агнём. Чорны.
3. перан.; і без дап. Не даваць спакою, трывожыць, мучыць. Адно пякло душу — не мог атрымаць ліста з Беларусі. Няхай. Руіны білі ва ўпор, пяклі фашыстаў агнём лістовак, ірвалі мінамі. Новікаў.
•••
Як бліны пячы — вельмі хутка і ў вялікай колькасці (рабіць, выпускаць што‑н.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)