Пядзь ’падзь, салодкая раса на лісцях дрэў’ (чэрв., З нар. сл.). Вынік рэгрэсіўнага змякчэння, гл. падзь2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пя́дзя ’адлегласць паміж канцамі расстаўленых вялікага і ўказальнага пальцаў рукі; старая мера даўжыні’ (ТСБМ; барыс., шальч., беласт., Сл. ПЗБ; Сцяшк.), пʼя́дзя ’тс’ (ТС), пядзь ’тс’ (Шымк. Собр., Ян., Сцяшк.; чэрык., Мат. Гом.), пʼядзь ’тс’ (ТС), пядь (пйядь) ’тс’ (Бес.), пядь ’тс’ (Бес.), пя́дя ’тс’ (Растарг.), ст.-бел. пядь, сюды ж пядень ’тс’ (Шымк. Собр.), пя́да ’мера адлегласці ад верху вялікага пальца да канца сярэдняга (роўная 3 кархам або 1/2 локця)’ (свянц., Крывіч, 1926, 12, 106). Параўн. укр. пʼядь, рус. пядь, дыял. пя́да, пя́дя, польск. piędź, чэш. píď, славац. piaď, в.-луж. pjedź, н.-луж. pěź, славен. pẹ̑d, серб.-харв. пе̑д, балг. пе́дя, макед. педа, ст.-слав. пѧдь. Прасл. *pędь суадноснае з *pęti (суфікс *‑dь, SP 1, 64), гл. пяць ’цягнуць, напружваць’; роднаснае да літ. spęsti, spéndžiu ’расстаўляць сіло, лавіць у пастку’, spiñdis ’пастка’, ст.-літ. spándyti ’нацягваць’, лат. spanda ’перавязь у плузе’, параўн. таксама лац. pendēre ’вісець’, ст.-в.-ням. spanna ’пядзя’ (Фасмер, 3, 423; Бязлай, 3, 20; Шустар-Шэўц, 2, 1075; Махэк₂, 448; Скурат, Меры, 17–18).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́нда1 ’неахайная, гультаяватая асоба’ (брэсц., Нар. лекс.), ’пасялуха’, ’дарослая, але не сур’ёзная дзяўчына’ (касцюк., Мат. Маг.), ’гультай’ (смарг. Сцяшк. Сл.), ’валацуга, абібок’ (пін., Нар. лекс.; ігн., шчуч., Сл. ПЗБ), лынду́ля, лынду́лька, лынду́ліна, лынду́лішча ’гультай’ (Юрч. Вытв.), а таксама лы́нда ’дзяўчына-падлетак на высокіх нагах’ (КЭС, лаг.), лы́нды, в.-дзв. лы́нты, шальч. ’лыткі’, шальч., воран., даўг. ’калені’ (Сл. ПЗБ), навагр., слонім., брасл. ’ногі’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ), ’тоўстыя ногі’ (гродз., Мат. АС) у выразе: лынды біць ’гультаяваць, бадзяцца без справы, займацца непатрэбнай работай’ (Некр., Янк. БП і БФ, ТСБМ, Шат., Касп., ТС, Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.; бялын., Янк. Мат.), лынды збіваць ’тс’ (Гарэц., Дразд., Сл. ПЗБ) — да лы́ндаць (гл.).

Лы́нда2 ’страва з бульбы і льнянога семя’ (петрык., Мат. Гом.). Рус. белам., арханг., кольск. ли́нда ’мучная поліўка з рыбы або аленіны’, алан. ли́ндушка ’вадкая каша з проса і грэчкі’. З карэльск. linda ’поліўка’, фін. linta ’тс’ (Каліма, 152; Фасмер, 2, 498).

Лы́нда3 ’вузкая палоска зямлі, загон’ (шчуч., З нар. сл.; воран. Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, з ле́нта ’стружка’, параўн. рус. валаг. ле́нда, ле́нта ’палоска хваёвага лубу’ — так, як шнур ’адзінка вымярэння даўжыні’ стаў абазначаць плошчу. Пра лыка як мерку гл. Скурат (Меры, 21–22). Аднак не выключана, што лында3 звязана з лында1 ’нага’ — у якасці меры ўжываліся і іншыя назвы цела чалавека: галоўка, лантух, пядзь, лыткай (гл.). Пасля, калі носьбітамі мовы забылася ўнутраная форма слова, мера перайшла на прадмет, паняцце, для вымярэння якога яна служыла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)