пя́дзенік, -а, мн. -і, -аў, м.

Начны матыль-шкоднік, вусені якога, рухаючыся, выгінаюць сярэднюю частку цела, нібы мераюць зямлю пядзямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пядзе́нік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пядзе́нік пядзе́нікі
Р. пядзе́ніка пядзе́нікаў
Д. пядзе́ніку пядзе́нікам
В. пядзе́ніка пядзе́нікаў
Т. пядзе́нікам пядзе́нікамі
М. пядзе́ніку пядзе́ніках

Іншыя варыянты: пя́дзенік.

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пя́дзенік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пя́дзенік пя́дзенікі
Р. пя́дзеніка пя́дзенікаў
Д. пя́дзеніку пя́дзенікам
В. пя́дзеніка пя́дзенікаў
Т. пя́дзенікам пя́дзенікамі
М. пя́дзеніку пя́дзеніках

Іншыя варыянты: пядзе́нік.

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пядзе́нік м., зоол. пяде́ница ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пя́дзенік, ‑а, м.

Матыль-шкоднік, вусені якога, рухаючыся, выгінаюць сярэднюю частку цела так, быццам мераюць зямлю пядзямі. Зімовы пядзенік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяде́ница ж., зоол. пядзе́нік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ту́тавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тутаўніка. Тутавы ліст. Тутавы гадавальнік. □ Тутавыя гаі, якія вырастуць уздоўж каналаў, дадуць магчымасць займацца шаўкаводствам. «Полымя». // Які харчуецца лісцем тутаўніка і выпрацоўвае шоўк. Тутавы шаўкапрад. // Які з’яўляецца шкоднікам тутаўніка. Тутавы пядзенік.

2. у знач. наз. ту́тавыя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога належыць тутавае дрэва.

•••

Тутавае дрэва гл. дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пядзень ’пядзя; мера’ (Шымк. Собр.). Беларуска-руска-cлавенска-харвацкая ізаглоса, параўн. рус. пя́день ’мера рукой (указальным і вялікім пальцамі)’ (алан., валаг., Раманава, Меры, 88–89), славен. péden, pedȃnj ’пядзя, прамежак’, харв. pȇdanj, pēdenj ’пядзя’, утворана пры дапамозе суфікса ‑ьnʼь ад *pędь (Куркіна, Диал., 157), гл. пядзя, сюды таксама энтамалагічныя тэрміны: пя́дзенік ’матыль-шкоднік, яго вусень’, рус. пя́деница ’тс’ (бо вусень перасоўваецца шляхам выгібання спіны, як бы мераючы пядзямі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)