пяву́ха
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
пяву́ха |
пяву́хі |
| Р. |
пяву́хі |
пяву́х |
| Д. |
пяву́се |
пяву́хам |
| В. |
пяву́ху |
пяву́х |
| Т. |
пяву́хай пяву́хаю |
пяву́хамі |
| М. |
пяву́се |
пяву́хах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
пяву́ха ж., разг. певу́нья; см. пяву́н 1
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пяву́н, певуна́, мн. певуны́, певуно́ў, м. (разм.).
Той, хто любіць пець, многа спявае.
|| ж. пяву́ха, -і, ДМ -ву́се, мн. -і, -ву́х.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Пяву́н 1 ’спявак, аматар спеваў’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц.; светлаг., б.-каш., Мат. Гом.), пяву́ння ’спявачка, аматарка спеваў’ (Бяльк.; жытк., Мат. Гом.), сюды ж пяву́ха ’тс’ (ветк., добр., Мат. Гом.). Аддзеяслоўныя назоўнікі з рэдкай суфіксацыяй ад асновы *pěv‑, параўн. спевы, спяваць (гл.), серб.-харв. пе̏вати, pjȅvati і пад.
Пяву́н 2 ’певень’: хадзілі куры з певунамі (Колас, Сержп., ДАБМ; петрык., Мат. Гом.), сюды ж пявуне́ц ’дрозд’ (рэч., Мат. Гом.). Лакальнае ўтварэнне (гл. ДАБМ, к. 294) на мяжы пяту́х і пе́вень (гл.). Гл. папярэдняе слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)