пыхлі́вы, -ая, -ае.

Фанабэрысты, празмерна ганарысты.

П. чалавек.

Пыхлівая пастава.

|| наз. пыхлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пыхлі́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пыхлі́вы пыхлі́вая пыхлі́вае пыхлі́выя
Р. пыхлі́вага пыхлі́вай
пыхлі́вае
пыхлі́вага пыхлі́вых
Д. пыхлі́ваму пыхлі́вай пыхлі́ваму пыхлі́вым
В. пыхлі́вы (неадуш.)
пыхлі́вага (адуш.)
пыхлі́вую пыхлі́вае пыхлі́выя (неадуш.)
пыхлі́вых (адуш.)
Т. пыхлі́вым пыхлі́вай
пыхлі́ваю
пыхлі́вым пыхлі́вымі
М. пыхлі́вым пыхлі́вай пыхлі́вым пыхлі́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пыхлі́вы тщесла́вный, высокоме́рный, спеси́вый, кичли́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пыхлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Фанабэрысты, празмерна ганарысты. Нібы абудзіўшыся ад сну, .. [Ганна Паўлаўна] ўбачыла перад сабою рэальнага Падаляку — самазадаволенага, пыхлівага, з трох’ярусным падбародкам і чырвоным паркам. Вірня. // Які выяўляе, выказвае фанабэрыстасць, ганарыстасць. Прыняўшы пыхлівую паставу,.. [Мельнік] гатоў быў абвінаваціць праціўніка ва ўсіх зямных грахах. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кичли́вый фанабэ́рысты, пыхлі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спеси́вый ганарлі́вы, ганары́сты, фанабэ́рысты, пыхлі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тщесла́вный славалю́бны; ганары́сты, пыхлі́вы; фанабэ́рысты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Муду́р ’фанабэрысты, пыхлівы’, ’упарты, выдумляльнік’ (Нас., Гарэц.), мудуроўны ’фанабэрысты’ (Нас.). Балтызм. Параўн. літ. mudrùs ’слаўны, хвацкі, зухаваты’, ’бадзёры, бойкі’, mùdrinti ’упрыгожваць, выстройваць, прыбіраць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наду́тый

1. прич. надзьму́ты;

2. прич. ашука́ны, абду́раны; см. наду́ть;

3. прич. (увеличенный в объёме) надзьму́ты; (набухший) набрыня́лы;

4. прил., разг. (важный, высокомерный) надзьму́ты, надзіма́ны; (спесивый) ганарлі́вы, ганары́сты, фанабэ́рысты, пыхлі́вы;

5. прил., разг. (обиженный) надзьму́ты; насу́плены;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)