пуцявы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пуцявы́ пуцява́я пуцяво́е пуцявы́я
Р. пуцяво́га пуцяво́й
пуцяво́е
пуцяво́га пуцявы́х
Д. пуцяво́му пуцяво́й пуцяво́му пуцявы́м
В. пуцявы́ (неадуш.)
пуцяво́га (адуш.)
пуцяву́ю пуцяво́е пуцявы́я (неадуш.)
пуцявы́х (адуш.)
Т. пуцявы́м пуцяво́й
пуцяво́ю
пуцявы́м пуцявы́мі
М. пуцявы́м пуцяво́й пуцявы́м пуцявы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пуцявы́ путево́й;

п. абхо́дчык — путево́й обхо́дчик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пуцявы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да абслугоўвання чыгуначных пуцей, работы на чыгуначных пуцях. Пуцявы абходчык. Пуцявы пост. Пуцявая сігналізацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пуць, -і, мн. -і́, -е́й, м.

Чыгуначная або трамвайная каляя, лінія.

Служба пуці.

Запасны п.

|| прым. пуцявы́, -а́я, -о́е.

П. абходчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абхо́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які даглядае ўчастак дарогі.

Дарожны а.

Пуцявы а.

|| прым. абхо́дчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пуцеабхо́дчык, ‑а, м.

Рабочы, які сочыць за спраўнасцю чыгуначных пуцей; пуцявы абходчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обхо́дчик ж.-д. абхо́дчык, -ка м.;

путево́й обхо́дчик пуцявы́ абхо́дчык.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абхо́дчык, ‑а, м.

Рабочы, які даглядае ўчастак дарогі. Пуцявы абходчык. □ Абходчык я дарожны, Люблю людзей і свет І на дарозе кожны Чытаць умею след. Непачаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супыні́ць, ‑пыню, ‑пыніш, ‑пыніць; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і спыніць. Пуцявы абходчык хлопцаў супыніў на пераездзе. Калачынскі. Кроў бруіць няспынна, Не супыніць ніяк бінтамі кроў. Прыходзька.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

путево́й

1. даро́жны; (о расходах, заметках и т. п.) падаро́жны;

путевы́е запи́ски даро́жныя запі́скі (ната́ткі);

путевы́е расхо́ды даро́жныя (падаро́жныя) выда́ткі;

путева́я ско́рость самолёта ав. даро́жная (ху́ткасць) ско́расць самалёта;

2. (о железнодорожном пути) пуцявы́; (железнодорожный) чыгу́начны;

путево́й обхо́дчик пуцявы́ абхо́дчык;

путево́й сто́рож чыгу́начны (пуцявы́) вартаўні́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)