пу́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пу́та пу́ты
Р. пу́та пу́т
пу́таў
Д. пу́ту пу́там
В. пу́та пу́ты
Т. пу́там пу́тамі
М. пу́це пу́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пу́та, -а, М пу́це, мн. -ы, пут, н.

1. Вяроўка, якой перавязваюць пярэднія ногі каню ў час пасьбы.

2. мн. Вяроўкі, рамяні і пад., якімі звязваюць рукі і ногі для пазбаўлення свабоды рухаў (уст.).

3. мн., перан. Тое, што пазбаўляе волі, прыгнятае.

Путы рабства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пу́та ср.

1. (для спутывания лошадей) пу́то, пу́ты мн.;

2. только мн., прям., перен. пу́ты, око́вы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пу́та, ‑а, М пуце, н.

1. Вяроўка або ланцуг, якім перавязваюць пярэднія ногі каню ў час пасьбы. Жарабец.. [Зыгмуся] парваў быў раз пута і паўгоняў аўса стравіў. Чорны. [Васіль] з вераўчаным путам у руцэ павёў каня к узлеску, дзе пасвілі коней. Спутаў, пусціў пасвіцца. Мележ.

2. толькі мн. (пу́ты, ‑аў). Вяроўкі, кандалы і інш., якімі звязваюць каго‑н., каб пазбавіць свабоды рухаў. І вядуць па іх [сцежках] этапы не ў астрог пад путаў звон, а да явы да багатай жыватворчых нашых дзён. Машара. // перан.; звычайна чаго. Тое, што пазбаўляе волі, прыгнятае. Путы рабства. □ Ўжо многія народы путы збілі І ў будучыню ўпэўнена пайшлі. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́та ’вяроўка, якой звязваюць пярэднія ногі каня, калі ён пасецца’ (ТСБМ, Бяльк., Шат., Сл. ПЗБ), пу́то ’тс’ (Нас., ТС; мазыр., З нар. сл.; Бес.), мн. л. пу́ты ’тс’ (Гарэц.), ’аковы, кайданы’ (Булг.), пу́та ’нізка (грыбоў, рыбы і інш.)’ (ЛА, 1; Сл. ПЗБ), ’непісьменны чалавек’ (Жд. 3), пу́то, мн. л. пу́та ’жалезныя хамуцікі, якімі прымацоўваецца вось да насаду ў возе’ (Сіг.), púto ’рэгулятар на канцы дышла плуга; жэрдкі, што звязваюць кроквы вышэй паловы іх даўжыні’ (Тарн.), у выразе на́ша пу́то пасці́ — пра чаргу пасвіць карову і інш. (тут пута перадаецца як знак чаргі) (жытк., Мат. Гом.); параўн. укр. пу́то, мн. л. пу́тапута, кандалы’, рус. пу́то, мн. л. пу́тыпута; бесталковы чалавек’, польск. pęto, мн. л. pęta ’аковы, кайданы’, чэш. pouto, мн. л. pouta ’тс’, славац. púto ’тс’, в.-луж. puto, н.-луж. pyto ’тс’, славен. pọ́ta ’спражка’, серб.-харв. пу̏топута’. Прасл. *pǫto, мн. л. pǫta, вытворнае ад *pęti, *рьnǫ ’нацягваць, напінаць’, гл. пяць, пну, роднаснае ст.-прус. pantoпута, кайданы’, літ. pántis ’тс’, лат. pineklisпута, аковы’, літ. spándyti ’нацягваць’, ням. spannen ’тс’, spinnen ’прасці’ (Фасмер, 3, 412; Бязлай, 3, 95 і інш.). Гл. таксама путаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распу́тацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; зак.

Вызваліцца ад пута.

Конь распутаўся.

|| незак. распу́твацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распу́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны: зак., каго-што.

Вызваліць ад пута, путаў.

Р. каня.

|| незак. распу́тваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. распу́тванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трыно́га, -і, ДМо́зе, мн. -і, -но́г, ж. (разм.).

1. Тое, што і трыножак.

2. Пута, якім звязваюць пярэднія ногі каня з адной задняй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распу́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Вызваліць ад пута, путаў. [Сцёпка] дрыготкімі рукамі распутаў каня, узлез яму на спіну... Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскудзе́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад раскудзеліць.

2. у знач. прым. Які раскудзеліўся; растрапаны, пашарпаны. Раскудзеленае пута. □ [Бацька] і вячэраць сеў гэтак, як быў, не распранаючыся, у сваёй раскудзеленай вопратцы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)