пустэ́льнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пустэ́льнік пустэ́льнікі
Р. пустэ́льніка пустэ́льнікаў
Д. пустэ́льніку пустэ́льнікам
В. пустэ́льніка пустэ́льнікаў
Т. пустэ́льнікам пустэ́льнікамі
М. пустэ́льніку пустэ́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Пустэ́льнікі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Пустэ́льнікі
Р. Пустэ́льнікаў
Д. Пустэ́льнікам
В. Пустэ́льнікі
Т. Пустэ́льнікамі
М. Пустэ́льніках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прападо́бны, -ая, -ае.

У вернікаў: азначэнне, якое даецца да імён манахаў і пустэльнікаў, якія лічацца святымі.

Прападобная Ефрасіння.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скіт, -а, М скі́це, мн. -ы, -аў, м.

Невялікі пасёлак у аддаленні ад манастыра для манахаў-пустэльнікаў, а таксама невялікі асобны манастыр у глухой мясцовасці.

|| прым. скі́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падміргну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак. і аднакр., каму.

Тое, што і падмаргнуць. — Стары вол баразны не псуе, — казалі некалі людзі, — падміргнуў Воранаў земляку. Пальчэўскі. — Ведаем мы гэтых пустэльнікаў, — зноў падміргнуў Дубейка. — У ціхай вадзе чэрці водзяцца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скіт, ‑а, М скіце, м.

1. У праваслаўных манастырах — жыллё для манахаў-пустэльнікаў, размешчанае аддалена ад манастырскага будынка.

2. Стараверскі манастыр або пасёлак манастырскага тыпу ў глухой пустэльнай мясцовасці. Далёка асталіся Кержанскія лясы з рэшткамі колішніх стараверскіх скітаў. Пальчэўскі.

[Грэч. skētis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)