◎ Пур, аўра ’мера сыпкіх рэчываў, роўная тром пудам; пасудзіна, якая змяшчае тры луды’ (в.-дзв., брасл., глыб., Сл. ПЗБ; Касп.; Шатал.; полац., Нар. лекс.; добр., карм., Мат. Гом.), пу́ра ’мера сыпкіх рэчываў, большая за чацвярык’ (Мядзв.), пур ’мера, роўная тром чацвярыкам’ (дзісн., Яшк. Мясц.), пу́ра ’36 гарцаў’ (ковен., Яшк. Мясц.), рус. пск. пу́ра ’мера сыпкіх рэчываў у 3,5 чацвярык’, польск. дыял. pur (“w Inflantach” з канца XVI ст., Вольніч–Паўлоўска, Зб. Абрэмбскай-Яблонскай, 189). Лічыцца баптызмам, параўн. літ. pūras ’тс’, лат. pūrs ’тс’ (Блесэ, SB, 5, 17; Лаўчутэ, Балтизмы, 32); апошняе, паводле Мацэнаўэра (LF, 14, 411), выводзіцца са значэння ’лубяны кубел з пасагам’. Гл. таксама Фасмер, 3, 408.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Паўпу́рык, в.-дзв. паўпу́ра ’мера вагою ў 1 пуд 10 фунтаў’ (Касп., Шатал.), паўпурак ’мера сыпкіх цел ^ 20 кг’ (Мат. Гом.). Да аўра, якое з літ. pūras ’пур (24 гарнцы)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пыля́ць 1 ’кідаць з сілай, біць’ (навагр., Жыв. НС; глыб., Наша ніва, 2001, 24 вер.), пыльну́ць ’ударыць’ (паст., Сл. ПЗБ, Шат.), ’кінуцца, хутка пабегчы’ (бераст., Сцяшк. Сл.; Шат.). Параўноўваюць з літ. pilti ’біць, ліць, сыпаць’ (Грынавяцкене і інш., Сл. ПЗБ, 4, 206), іншае значэнне суадносіцца з літ. pulti ’кінуцца’, але параўн. пуляць ’кідаць’ (гл.) і іншыя экспрэсіўныя дзеясловы такога тыпу, у аснове якіх ляжаць імітатывы тыпу пуль! піль! пур! і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ По́прык ’невялікі, малы’ (карэліц., Сл. ПЗБ), поўпрык ’малое дзіця’ (Скарбы), ’надуты, упарты хлопец, непаседа’ (Некр.). Няясна. Калі за зыходную прыняць форму поўпрык, то з улікам лінгвагеаграфіі слова можна параўнаць з паўпурык, паўпурак ’мера вагі’ (ЭСБМ, 8, 227), што звязана з літуанізмам пур (гл.); тады поўпрык > попрык ’той, хто мала важыць’. Аднак пры гэтым нельга, відаць, разглядаць асобна ад поўпрыца ’пупышка’ (гл.), што дазваляе звязваць названыя словы з назвай дэталі ў жорнах або млыне, параўн. ст.-бел. полприца < польск. paprzyca ’частка ў млыне, жорнах’ (з XVI ст.) (Булыка, Запазыч., 236). Гл. паўпрыца. Дадатковым аргументам можа быць падабенства семантыкі ў літ. pumpurė ’паўпрыца’ і pumpuras ’пупышка’, а таксама выраі як поўпрык перакідаецца (Цых.), што перадае характэрныя рухі дэталі, параўн. балг. прьприца, пьрплица. пъпрыщи чэш. papřice, серб. прприца, папрыцы, сярод значэнняў якіх і ’юда, вяртушка’ ці ’вяртун, непаседа, бутуз, карапуз: той, што паўсюль лезе, круціцца’, што выводзяцца з гукапераймання (Брукнер, 394; БЕР, 6, 825). Тады поўпрык, попрык — утварэнне м. р. ад першаснага слова ж. р.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)