Пур, аўра ’мера сыпкіх рэчываў, роўная тром пудам; пасудзіна, якая змяшчае тры луды’ (в.-дзв., брасл., глыб., Сл. ПЗБ; Касп.; Шатал.; полац., Нар. лекс.; добр., карм., Мат. Гом.), пу́ра ’мера сыпкіх рэчываў, большая за чацвярык’ (Мядзв.), пур ’мера, роўная тром чацвярыкам’ (дзісн., Яшк. Мясц.), пу́ра ’36 гарцаў’ (ковен., Яшк. Мясц.), рус.пск.пу́ра ’мера сыпкіх рэчываў у 3,5 чацвярык’, польск.дыял.pur (“w Inflantach” з канца XVI ст., Вольніч–Паўлоўска, Зб. Абрэмбскай-Яблонскай, 189). Лічыцца баптызмам, параўн. літ.pūras ’тс’, лат.pūrs ’тс’ (Блесэ, SB, 5, 17; Лаўчутэ, Балтизмы, 32); апошняе, паводле Мацэнаўэра (LF, 14, 411), выводзіцца са значэння ’лубяны кубел з пасагам’. Гл. таксама Фасмер, 3, 408.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пур Л. 6/272
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВЫ УРЭНГО́Й,
горад у Расіі, у Ямала-Ненецкай аўт. акрузе, на р. Еваяха (прыток р.Пур), за 60 км на Пд ад Паўн. палярнага круга. Горад з 1980. Узнік у сувязі з асваеннем Урэнгойскага радовішча. 90 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. Аэрапорт. ВА «Урэнгойгазпрам» (здабыча і перапрацоўка газу і нафты).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Паўпу́рык, в.-дзв.паўпу́ра ’мера вагою ў 1 пуд 10 фунтаў’ (Касп., Шатал.), паўпурак ’мера сыпкіх цел ≈ 20 кг’ (Мат. Гом.). Да аўра, якое з літ.pūras ’пур (24 гарнцы)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЯМА́ЛА-НЕ́НЕЦКАЯ АЎТАНО́МНАЯ АКРУ́ГА У Цюменскай вобл.Рас. Федэрацыі. Размешчана на ПнЗах. Сібіры, часткова за Паўн. палярным кругам; уключае і групу астравоў у Карскім м. (Белы, Алені, Шакальскага і інш.). Утворана 10.12.1930. Пл. 750,3 тыс.км². Нас. 507,4 тыс.чал. (2002), гарадскога 83%. Цэнтр — г.Салехард. Найб. гарады: Наябрск, Новы Урэнгой, Надым (гл. карту да арт.Цюменская вобласць).
Асн. ч.тэр. — забалочаная нізінная раўніна. На Пн, да берагоў Карскага м. і яго заліваў, прылягаюць прыморскія раўніны, на Пд пашыраны марэнныя і водна-ледавіковыя раўніны. На З адгор’і Палярнага Урала (выш. да 1499 м, г. Паер), на ПдЗ Сібірскія Увалы і Паўн.-Сосьвінскае ўзвышша. Карысныя выкапні: прыродны газ (каля 6 трлн. м³; 37% сусв. і 90% запасаў Расіі), нафта і газавы кандэнсат (каля 1 млрд.т; 12% запасаў Расіі), золата, свінец, фасфаты, храміты, вапнякі і інш. Клімат рэзка кантынентальны. Зіма суровая, доўжыцца каля 8 месяцаў, з частымі мяцеліцамі і моцнымі бурамі. Сярэдняя т-растудз. ад -22 да -26 °C. Лета кароткае (каля 50 дзён), халаднаватае, з густымі туманамі. Сярэдняя т-раліп. ад 4 да 14 °C. Ападкаў 200—400 мм за год. На тэр. акругі каля 48 тыс. рэк, у т. л. 200 з даўж. больш за 100 км. Гал. рэкі — Об, Таз, Надым, Пур, Месаяха. Каля 300 тыс. азёр, пераважна ледавіковага паходжання. Глебы тундравыя, глеевыя, балотныя, на Пд глеева-падзолістыя і падзоліста-балотныя. З Пн да Пд арктычная мохавалішайнікавая і хмызнячковая тундры паступова зменьваюцца лесатундрай. На Пд, па берагах рэк і азёр, лясы з сіб. лістоўніцы, елкі і кедра. У тундры трапляецца паўн. алень, заяц-бяляк, пясец і воўк; у паўд.ч. — собаль, каланок, вавёрка, бурундук, з птушак — белая і тундравая курапаткі, глушэц, рабчык і інш. У рэках і азёрах шмат рыбы (асетр, нельма, муксун, сіг), у Обскай і Тазаўскай губах водзяцца бялуха, нерпа. Верхнятазаўскі запаведнік.
Гал. галіна прам-сці — нафтагазавая (90% агульнага аб’ёму прадукцыі) уключае здабычу, першасную апрацоўку і транспарціроўку газу і нафты. Штогод здабываюць 530 млрд.м³ газу і 30 млн.т нафты і газавага кандэнсату. Асн. радовішчы газу — Урэнгойскае, Мядзведжае, Ямбургскае, Вэнгапураўскае і інш.; нафты — Халмагорскае і інш. Газаперапрацоўка на з-дах у Мураўленка, Наябрску, Вэнгапуры. Асн. прадпрыемствы галіны ў складзе канцэрна «Газпрам». Вытв-сць электраэнергіі на Урэнгойскай ДРЭС. Развіты лясная і дрэваапр.прам-сць, вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Прадпрыемствы харч. прам-сці ў Салехардзе (рыбакансервавы, малочны і інш. з-ды), Наябрску і інш. Аленегадоўля. Зверагадоўля (серабрыста-чорны ліс, блакітны пясец, норка). Пушны промысел. Бульбаводства (каля г. Салехард, у Краснаселькупскім, Шурышкарскім, Пураўскім р-нах). Даўж. чыгункі 495 км (Сургут—Новы Урэнгой, Сейда—Лабытнагі). Развіты трубаправодны транспарт. Сістэма газаправодаў звязвае акругу з еўрап.ч. Расіі, Уралам, Пд Сібіры, з замежнымі краінамі. Суднаходства па рэках Об, Надым, Пур, Таз і Паўн. марскім шляху. 3 аэрапорты. Мясц. перавозкі на аленях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пыля́ць1 ’кідаць з сілай, біць’ (навагр., Жыв. НС; глыб., Наша ніва, 2001, 24 вер.), пыльну́ць ’ударыць’ (паст., Сл. ПЗБ, Шат.), ’кінуцца, хутка пабегчы’ (бераст., Сцяшк. Сл.; Шат.). Параўноўваюць з літ.pilti ’біць, ліць, сыпаць’ (Грынавяцкене і інш., Сл. ПЗБ, 4, 206), іншае значэнне суадносіцца з літ.pulti ’кінуцца’, але параўн. пуляць ’кідаць’ (гл.) і іншыя экспрэсіўныя дзеясловы такога тыпу, у аснове якіх ляжаць імітатывы тыпу пуль! піль! пур! і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
арэ́шнік Зараснік арэшын, арэхавых кустоў (БРС). Тое ж арэхаўка, арэх, арэхаўнік, рэшнік, рэшаннік, арахоўнік, арэшыннік, рэхаўнік, арэхаўе, арэхаўё, арашы́ннік, арэшнічча, арэшана, арахаўні́чча (Слаўг.), арэшанне (Пруж.пав.Гільт. 90, Слаўг.). Пур. Арэхаўка (поле) каля в. Кульшычы Слаўг., в. Арэшнікі Мін.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ЦЮМЕ́НСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ Размешчана ў Зах. Сібіры, у Рас. Федэрацыі. Утворана 14.8.1944. Пл. 1435,2 тыс.км². Нас. 3272,2 тыс.чал. (2002), гарадскога 77%. Цэнтр — г.Цюмень. Буйныя гарады: Сургут, Ніжнявартаўск, Нефцеюганск, Табольск, Новы Урэнгой, Нягань, Ішым. У складзе вобласці Ханты-Мансійская аўтаномная акруга і Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга.
Тэр. вобласці ў межах Зах.-Сіб. раўніны. Пераважае плоскі рэльеф. Самыя нізкія ўчасткі (50—100 м) у цэнтр.ч. (Кондзінская і Сярэдняобская нізіны) і на Пн (Ніжняобская, Надымская, Тазаўская нізіны). На З — усх. схілы Паўн., Прыпалярнага і Палярнага Урала, на У — Ніжнеенісейскае і Верхнятазаўскае ўзв., ва ўнутр.ч. — Сібірскія Увалы. Карысныя выкапні: нафта і газ (адпаведна 64% і 91% запасаў Расіі; Зах.-Сіб. нафтагазавая правінцыя), буры вугаль, жал. і хромавыя руды, марганец, фасфарыты, золата, барыт, буд. матэрыялы. Клімат кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. ад -17 да -29 °C, ліп. ад 4 да 18 °C. Ападкаў 220—600 мм за год. На Пн пашырана шматгадовая мерзлата. Гал. рака Об з Іртышом; Надым, Пур, Таз. Шмат азёр. Глебы пераважна падзолістыя і тарфяна-балотныя, на Пн тундравыя, на Пд чарназёмна-лугавыя, па далінах рэк алювіяльныя. Большую ч. лясоў вобласці складае тайга (хвоя, піхта, кедр, елка, лістоўніца). На Пн расліннасць тундравая і лесатундравая, на Пд лесастэпавая. Пад лесам 21% тэр.Вял. плошчы забалочаных і саланчаковых лугоў. Запаведнікі: Верхнятазаўскі, Малая Сосьва, Юганскі.
Гал. галіна прам-сці — нафтагазаздабыўная. На долю Ц.в. прыпадае 66% здабычы нафты (198 млн.т, 1998) і 92% здабычы газу (542 млрд.м³) Расіі. Асн. цэнтры нафтаздабычы — Сургут, Ніжнявартаўск, Нефцеюганск, Урай, газаздабычы — Надым, Урэнгой, Новы Урэнгой, Ямбург, Мядзведжае. Перспектыўны раён здабычы газу — п-аў Ямал. Нафтаперапрацоўка ў Цюмені, Табольску, газаперапр. з-ды на базе спадарожнага нафтавага газу ў Мураўленцы, Вынгапуры, Наябрску, Ніжнявартаўску. Вытв-сць электраэнергіі 64,8 млрд.кВт∙гадз (1999) на ДРЭС (Сургуцкая 1 і 2, Ніжнявартаўская, Урэнгойская) і ЦЭЦ (Цюменская і інш.). Машынабудаванне і металаапрацоўка (акумулятарныя батарэі, дрэваапр. і металарэзныя станкі, нафтаапаратура, буравое, геолагаразведачнае абсталяванне і інструменты, с.-г. машыны, рачныя судны, суднарамонт), хім. (сінт. каўчук, смолы) і хім.-фармацэўтычная, лясная і дрэваапр. (фанера, драўнянастружкавыя пліты, мэбля), лёгкая (аўчынна-футравая, тэкст., абутковая, дывановая), харч., у т. л. рыбная прам-сць. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. С.-г. ўгоддзі займаюць 3374,1 тыс.га, у т. л. ворныя землі 1504,2 тыс.га. Вырошчваюць збожжавыя (жыта, пшаніца, авёс, ячмень), тэхн. і кармавыя культуры, бульбу, агародніну. Больш за 64% кошту с.-г. прадукцыі прыпадае на малочна-мясную жывёлагадоўлю. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, авечак і коз, птушак; на Пн — аленегадоўля. Зверагадоўля (серабрыста-чорны ліс, пясец, норка). Пушны промысел (собаль, пясец, андатра). Даўж. чыгунак 2451 км, аўтадарог ’з цвёрдым пакрыццём 9361 км (2000). Гал. чыгункі Цюмень—Табольск—Сургут—Наябрск—Новы Урэнгой, Цюмень—Омск, Транссібірская магістраль (на Пд); аўтадарогі Цюмень—Табольск, Цюмень—Ішым. Суднаходства па рэках Об, Іртыш, Табол, Тура і інш. 14 аэрапортаў. Магутная сетка трубаправодаў. Нафтаправоды Сургут—Наваполацк, Усць-Балык—Курган—Альмецьеўск, Ніжнявартаўск—Самара—Унеча—Мазыр—Брэст—Еўропа, газаправоды Урэнгой—Масква, Урэнгой—Памары—Ужгарад; прадуктаправод Усць-Балык—Табольск. Бальнеагразевы курорт Вял. Тараскуль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
По́прык ’невялікі, малы’ (карэліц., Сл. ПЗБ), поўпрык ’малое дзіця’ (Скарбы), ’надуты, упарты хлопец, непаседа’ (Некр.). Няясна. Калі за зыходную прыняць форму поўпрык, то з улікам лінгвагеаграфіі слова можна параўнаць з паўпурык, паўпурак ’мера вагі’ (ЭСБМ, 8, 227), што звязана з літуанізмам пур (гл.); тады поўпрык > попрык ’той, хто мала важыць’. Аднак пры гэтым нельга, відаць, разглядаць асобна ад поўпрыца ’пупышка’ (гл.), што дазваляе звязваць названыя словы з назвай дэталі ў жорнах або млыне, параўн. ст.-бел.полприца < польск.paprzyca ’частка ў млыне, жорнах’ (з XVI ст.) (Булыка, Запазыч., 236). Гл. паўпрыца. Дадатковым аргументам можа быць падабенства семантыкі ў літ.pumpurė ’паўпрыца’ і pumpuras ’пупышка’, а таксама выраі як поўпрык перакідаецца (Цых.), што перадае характэрныя рухі дэталі, параўн. балг.прьприца, пьрплица. пъпрыщичэш.papřice, серб.прприца, папрыцы, сярод значэнняў якіх і ’юда, вяртушка’ ці ’вяртун, непаседа, бутуз, карапуз: той, што паўсюль лезе, круціцца’, што выводзяцца з гукапераймання (Брукнер, 394; БЕР, 6, 825). Тады поўпрык, попрык — утварэнне м. р. ад першаснага слова ж. р.