пу́льхны, -ая, -ае.

1. Пухлы, быццам надзьмуты; тоўсты.

Пульхныя вусны.

Пульхныя рукі.

2. Мяккі, пышны.

Пульхныя аладкі.

3. Лёгкі, пухкі.

П. снег.

Пульхная зямля.

|| наз. пу́льхнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пу́льхны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пу́льхны пу́льхная пу́льхнае пу́льхныя
Р. пу́льхнага пу́льхнай
пу́льхнае
пу́льхнага пу́льхных
Д. пу́льхнаму пу́льхнай пу́льхнаму пу́льхным
В. пу́льхны (неадуш.)
пу́льхнага (адуш.)
пу́льхную пу́льхнае пу́льхныя (неадуш.)
пу́льхных (адуш.)
Т. пу́льхным пу́льхнай
пу́льхнаю
пу́льхным пу́льхнымі
М. пу́льхным пу́льхнай пу́льхным пу́льхных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пу́льхны

1. пу́хлый, по́лный;

~ныя ву́сны — пу́хлые гу́бы;

2. мя́гкий, пы́шный;

~ныя ала́дкі — мя́гкие (пы́шные) ола́дьи;

3. мя́гкий, пуши́стый;

п. снег — мя́гкий (пуши́стый) снег;

~ная зямля́ — мя́гкая земля́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пу́льхны, ‑ая, ‑ае.

1. Мяккі, быццам надзьмуты, пухлы. Пульхныя вусны. □ Саладжавая, некалькі тупая наіўнасць [Шчыгельчыка] застыла на пульхных мяккіх шчоках. Пестрак. Твар.. [Ціхана] распух, стаў бялявы, пульхны. Дуброўскі. // Тоўсты, сыты. Малады Сурвіла — пульхны, выглян[ц]аваны хлопец. Чорны. Чалавек ветліва падаў маленькую, пульхную, як у жанчыны, ручку. Пянкрат.

2. Мяккі, пухкі. А з пшанічнае мукі І выходзіць хлеб такі, Белы, нібы вата, Пульхны, наздраваты. Грахоўскі. Тэкля выцягнула з печы талерку аладачак у смятане, беленькіх і пульхных, і паставіла на стол. Краўчанка. // Лёгкі, пушысты. Снег быў пульхны, і ссоўваць лапатамі яго было няцяжка. Скрыпка. Зямля цёпла пахне, пульхная, адвечна-вільготная. Ермаловіч.

3. Тоўсты, аб’ёмісты, раздуты. Мажэйка паклаў на трыбуну пульхны том даклада, прыціснуў яго кулаком. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сдо́бный

1. здо́бны; см. сдо́ба 2;

2. перен. (пухлый, полный — о человеке), разг., шутл. пу́льхны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пу́хкі ’пышны, пульхны, порысты’ (ТСБМ; Шат., Др.-Падб.; лаг., Сл. ПЗБ; Воўк-Лев., Татарк., 182); пу́хкы ’тс’ (Клім.), пухкі́пульхны, мяккі, дрыгвяністы’ (ТС), параўн. укр. пухки́й ’порысты, мяккі’. Ад пу́хаць, пу́хкаць ’брадзіць, ферментаваць’, па узору мя́ккі, лёгкі і пад.; параўн. падобныя дэрываты з іншай семантыкай: славен. púhek ’рэдкі; абвіслы (пра адзенне)’, славац. дыял. puchký ’вільготны, мокры’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апеты́тны, ‑ая, ‑ае.

Смачны, прыгожы на пагляд, які выклікае жаданне есці, узбуджае апетыт. Апетытны пах. □ [Ксёндз Марцэвіч] спакойна прысунуў да сябе апетытны ружовы пульхны торг, які выглядаў, нібы яснае сонца. Бядуля. // перан. Разм. Прывабны (звычайна пра жанчын).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ісці́ся, ідзецца; пр. ішлося; безас. незак., каму, з прысл. або адмоўем.

Разм. Пра наяўнасці жадання, магчымасці і ўмоў ісці. Снег быў глыбокі, пульхны, але добра трымаў лыжы. Ішлося вельмі лёгка. Алешка. Ішлося лёгка, ногі самі неслі, не разбіраючы — дзе суха, дзе гразка. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пухна́ч ’тоўсты, пульхны чалавек’, ’мякіннік, хто харчуецца пушным хлебам’ (Нас.), пухнацік ’пра поўнага, пухлага, пушыстага’ (слонім., Роднае слова, 2001, 5, 89). Да пухнуць ’таўсцець, надувацца’, магчыма, ад пу́хны ’пышны’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

патрапа́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад патрапаць.

2. у знач. прым. Які страціў свой першапачатковы выгляд, стаў брудным, паношаным ад працяглага або неахайнага карыстання. [Вадзімка] скінуў з сябе старую, патрапаную вопратку, знайшоў спраўнейшую, пашыўся. Сабаленка. На стале ляжаў вельмі патрапаны, пульхны «журнал наведванняў». Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)