Пуза́тка ’брыца’ (дзісн., Жыв. сл.). Ад пузаты ’чараваты, пукаты’ з-за знешняга выгляду зерня гэтага віду проса, параўн. у народнай песні: А запражыце авечку пузатку/А завязіце бабульку быў хатку (ушац., Полымя, 2000, 12, 142).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўсту́ха1 ’грыб сямейства павуціннікавых’ (ТСБМ), ’павуціннік страўны, Cortinarius esculentus Lebed.’ (Сярж.–Яшк.), ’чорны грузд, малачай, Lactarius necator (Fr.)’ (там жа), таўсту́хі ’грузды’ (Сцяшк., Мат. Гом.). Да тоўсты (гл.), названы паводле тоўстай ножкі ці тоўстай шапачкі.

Таўсту́ха2 ’брыца, дробнае пустазеллле, плашчуга, пласкуша’ (стол., Расл. св.), ’гарычка, Gentiana cruciata L.’ (Касп.), таўсту́шка ’тс’ (Кіс.). Да тоўсты (гл.), параўн. пузатка ’брыца’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)