псеўда...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. несапраўдны, ілжывы, напр.: псеўдавучоны, псеўдагалюцынацыя, псеўдагібрыд, псеўдакласічны, псеўдамастацтва, псеўданавуковы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

псеўда...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая мае значэнне: «несапраўдны», «надуманы», «ілжывы», напрыклад: псеўдакласіцызм, псеўдамарфоза, псеўдакіслата, псеўдамастацтва, псеўданавука.

[Ад грэч. pseudos — вымысел, хлусня.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пашавэ́лак ’неахайны’ (астр., Сл. ПЗБ). Экспрэсіўнае ўтварэнне, якое, можна меркаваць, з ла- < прасл. po‑псеўда-’ (параўн. укр. пикінь ’нікудышні конь, шкапа, здыхляціна’) і шавяліцца^слаба шавеліцца’ > ’неахайны’ (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)