прэсты́ж

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. прэсты́ж
Р. прэсты́жу
Д. прэсты́жу
В. прэсты́ж
Т. прэсты́жам
М. прэсты́жы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прэсты́ж, -у, м. (кніжн.).

Аўтарытэтны ўплыў павага, якой карыстаецца хто-, што-н.

Сацыяльны п.

Падтрымліваць свой п.

|| прым. прэсты́жны, -ая, -ае.

Прэстыжная спецыяльнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прэсты́ж, -жу м. прести́ж

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прэсты́ж, ‑у, м.

Кніжн. Аўтарытэт, перавага, якім карыстаецца хто‑, што‑н. Падняць прэстыж. Прэстыж сацыялістычнага лагера. □ — Мне здаецца, таварыш Рыбакоў, — афіцыяльным тонам, каб падтрымаць свой прэстыж, сказаў маёр, — вам трэба давесці гэтую справу да канца. Асіпенка. Няхай у крытыцы Паходні ёсць і доля праўды, але ж трэба думаць аб прэстыжы эмтээс і ўсяго раёна. Хадкевіч.

[Фр. prestige.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прести́ж книжн. прэсты́ж, -жу м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)