прэлю́дыя, -і, мн. -і, -дый, ж.

1. Уступная частка музычнага твора.

П. да раманса.

П. да вялікіх падзей (перан.).

2. Невялікі музычны твор.

П. для фартэпіяна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прэлю́дыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прэлю́дыя прэлю́дыі
Р. прэлю́дыі прэлю́дый
Д. прэлю́дыі прэлю́дыям
В. прэлю́дыю прэлю́дыі
Т. прэлю́дыяй
прэлю́дыяю
прэлю́дыямі
М. прэлю́дыі прэлю́дыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прэлю́дыя муз., перен. прелю́дия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прэлю́дыя, ‑і, ж.

1. Уступ да музычнага твора. // перан. Тое, што гаворыцца, робіцца перад чым‑н. галоўным у якасці ўступу. У машыне Бурмакоў распытваў Паўла пра апошнія работы, пра Мінск, дзе акадэміку ніяк не выпадала пабываць. Павел адказваў, разумеючы, што гэта толькі прэлюдыя. Шыцік.

2. Самастойная музычная п’еса, галоўным чынам для фартэпіяна, якая не мае пэўнай формы.

[Ад лац. praelundere — іграць папярэдне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэлю́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Тое, што і прэлюдыя (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прелю́дия прям., перен. прэлю́дыя, -дыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прелю́д м., муз. прэлю́д, -да м., прэлю́дыя, -дыі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)